Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прарвала цеплатрасу: без ацяплення засталіся дамы і дзіцячы садок

10 лютага ў Гродне прарвала трубаправод цеплатрасы на вуліцы Крамко. Без ацяплення засталіся 21 шматкватэрны дом, дзіцячы сад і дзве крамы.

Абноўлена (15:42): прарыў ліквідавалі і цепланосьбіт падалі ў сістэму. Службы працуюць над разпаветрываннем сістэм цеплазабеспячэння жылых дамоў, паведамілі ў гарвыканкаме.

Пашкоджаны трубаправод дыяметрам 250 мм ужо аднаўляюць, расказалі ў аблвыканкаме. Працамі займаюцца брыгады філіяла «Гродзенскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга». Сітуацыю ўзяў пад асабісты кантроль намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Жук.

Падачу цяпла паабяцалі аднавіць у гэты ж дзень, 10 лютага, да 18.00.

Службы ЖКГ у пастаянным рэжыме манітораць тэмпературу ва ўстановах адукацыі.

Калі вы заўважыце выбіванне вады з-пад зямлі або правалы грунту, энергетыкі просяць паведамляць па тэлефоне 115 або ў аварыйную службу цеплавых сетак +375(152)68−06−33. Таксама яны просяць не заходзіць за агароджы і выконваць бяспечную дыстанцыю.

Сёння ў Гродне мароз: днём -5, -4 С, пасля 19.00 -6 С, ноччу да -9.

Сёлета пасля планавага летняга рамонту цепласетак у Гродне перад пачаткам ацяпляльнага сезона энергетыкі правяралі трубаправоды паўторна, у тым ліку на Крамко. З 18 па 20 верасня «Гродзенскія цеплавыя сеткі» правяралі трубаправоды на цеплавыя і гідраўлічныя страты. Праз гэта гарачую ваду адключалі на тры дні.