Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Беларусі часова адмянілі мясцовы збор за перасячэнне мяжы

З 1 студзеня 2025 года можна будзе перасякаць граніцу Беларусі ў пунктах пропуску на тэрыторыі Гродзенскай вобласці без аплаты мясцовага збору.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным партале Гродзенскага аблвыканкама.

«Пры гэтым звяртаем увагу, што на працягу I квартала 2025 года мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску плануецца ўвесці зноў, аб чым будзе паведамлена дадаткова», — паведамляе Галоўнае фінансавае ўпраўленне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Брэсцкая вобласць таксама адмяняе збор. Паведамляецца, што з 1 па 31 студзеня 2025 года ў Брэсцкай вобласці часова спыняецца спагнанне мясцовага збору за перасячэнне граніцы.

Адпаведна, у названы перыяд пры перасячэнні граніцы ў пункце пропуску супрацоўнікі органаў пагранічнай службы не будуць патрабаваць прад’яўлення дакументаў, якія пацвярджаюць аплату збору.

У Гродзенскай вобласці працуюць два пункты пропуску — абодва на граніцы з Літвой: «Беняконі» і «Каменны Лог». У Брэсцкай вобласці працуюць два пункты пропуску на мяжы з Польшчай: «Брэст» для пасажырскага транспарту і «Казловічы» для грузавога.