Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Вуліцы Гаспадарчую і Дубко злучылі чатырохпалоснай дарогай - Hrodna.life - навіны Гродна

У Гродне завяршаюць работы па падаўжэнні вуліцы Гаспадарчай да вуліцы Дубко. Новую дарогу зрабілі чатырохпалоснай. Па ёй плануюць пусціць грамадскі транспарт.

Побач з дарогай абсталявалі пешаходныя дарожкі з тактыльнай пліткай. А на самой дарозе зрабілі «кішэні» для прыпынкаў аўтобусаў і тралейбусаў.

Да з’яўлення новай дарогі суцэльнага праезду па вуліцы Гаспадарчай не было, на яе прыходзілася заязджаць з Курчатава. А да некаторых дамоў можна было пад’ехаць толькі пры з’ездзе на тупіковы праезд з вуліцы Дубко.

Зараз праводзяцца завяршальныя працы — на дарозе ўкладваюць другі пласт асфальту. Рух плануюць запусціць у найбліжэйшыя дні.