Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Якія цэны на навагоднім кірмашы ў Гродне?

Гандлёвыя святочныя домікі на Савецкай плошчы ўжо ўсталяваны — там з’явіліся шыльды з меню і коштамі. Сёлета гродзенцам прапануюць пачаставацца губерцікамі, вафлямі і кукурузай. Паўнавартасна кірмаш запрацуе з 13 снежня.

Цэны на святочныя пачастункі апублікаваў партал NewGrodno.by.

Глінтвейн за 7 руб., губерцікі - ад 3 руб.

Губерцікі — гродзенскія піражкі з розным начыннем: з капустай і грыбамі, з бульбай і грудзінкай, з яйкам і цыбуляй, а таксама з макам. Каштуюць губерцікі ад 3 да 6,5 руб за 100 грам.

Венскія вафлі з рознымі топінгамі і начыннямі каштуюць па 6 руб., блінчыкі з сырам і вяндлінай — 7 руб.

Калі захочацца мясных страў, то на кірмашы можна набыць свіны шашлык за 7,5 руб. або плоў за 5 руб. Будуць і закускі: бульба фры за 6 руб., шпік па-беларуску за 5,5 руб., а мюнхенскія каўбаскі каштуюць 7,5 руб.

Прапануюць на кірмашы і напоі. Гарбата каштуе 2 руб., кава «3 у 1» — 3 руб., кубачак (200 мл) глінтвейну абыдзецца ў 7 руб.

Таксама на кірмашы будуць гандляваць пернікамі, гарачай кукурузай і дранікамі.

Як будзе працаваць кірмаш

Кірмаш працуе з 9 снежня па 13 студзеня. У буднія дні домікі адчынены з 15:00 да 23:00, у выхадныя — з 13:00 да 23:00.

У святочныя дні, 31 снежня і 1 студзеня, наведаць кірмаш можна будзе з 13:00 да 04:00.