Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Навагодні сезон у Гродне пачнецца з 12 снежня

Адкрыццё навагодняга сезона ў Гродне пройдзе 12 снежня. На плошчы Леніна пачнецца свята пад агульнай назвай «Чароўныя ліхтарыкі».

Мерапрыемствы стартуюць у 15:00 з працы інтэрактыўных пляцовак — будуць прагулкі з хаскі, надзіманыя фігуры, магічны прадказальнік і фотазоны.

У 17:30 стартуе канцэртная праграма ад духавога аркестра «Гродзенская капэла».

У 18:15 запланавана ўрачыстае адкрыццё з барабанным шоу ад гурта «Перцы», флэшмобам і запальваннем бенгальскіх агнёў. Тады ж запаляць ёлку.

З 18:40 да 20:50 на плошчы Леніна выступіць кавер-гурт «Чили» з Мінска, а таксама калектывы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

Пасля пачнецца «моладзевая» дыскатэка — завершыцца свята ў 22:00.

Навагодні сезон у Гродне пачнецца з 12 снежня - запаляць галоўную ёлку і зладзяць барабаннае шоу
Афіша «Чароўных ліхтарыкаў». Крыніца: kultura-grodno.by

Чытайце таксама: Ёлачныя кірмашы ў Гродне: калі і дзе можна купіць і арандаваць ялінку да Новага года