Валанцёры грамадскай арганізацыі «Адданае сэрца» запусцілі таемнага Санту для жывёл. Аб сваёй акцыі яны распавялі ў TikTok. Менш чым за суткі відэа набрала амаль 200 тыс. праглядаў. Тайныя Санты знайшліся не толькі сярод гродзенцаў - падарункі паступаюць нават з Казахстана.

У «вішліст» трапілі наборы цацак, брызентавыя ланцужкі і кормы для жывёл. Як адзначаюць валанцёры, зараз яны маюць вялікую патрэбу ў кансервах Brit для шчанюкоў.

Замовіць падарункі можна праз маркетплэйсы Wildberries ці Ozone — іх даставяць у найбліжэйшы ад арганізацыі пункт выдачы на ​​Урублеўскага, 84.

@predannoeserdce.grodno (г.Гродно)Корм, лакомства, игрушки — все это точно порадует наших хвостиков🥹 Спасибо всем кто помогает ❤️ #подарок #тайныйсанта #помощьбездомнымживотным #преданноесердце #зоозащита #поможемвсемвместе #волонтерство #щенки ♬ оригинальный звук — oni_music_russia

Людзі ўжо афармляюць заказы — пра гэта яны распавядаюць у каментарах пад відэа. Адны купляюць ланцужкі і цацкі, іншыя — вільготныя сурвэткі і корм. «Заказала невялікія падаруначкі з Казахстана», — падзялілася Liya.

Сярод каментатараў знайшліся тыя, у каго пакуль няма грошай, каб замовіць падарункі, але дапамагчы жывёлам усё ж такі хочацца. У такім выпадку валанцёры прапануюць проста прыйсці ў прытулак і правесці час з жывёламі. «Для іх гэта ў сто разоў важней, яны вельмі радыя людзям», — адзначаюць у каментарах аўтары відэа.

Чытайце таксама: Як валанцёры будавалі домік для катоў, а пасля сутыкнуліся з высяленнем