Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродзенскай вобласці 3675 пустых дамоў - і самыя танныя ў Беларусі

Сярэдні пачатковы кошт продажу пустых дамоў у Гродзенскай вобласці - 590,27 руб. Згодна з адпаведным рэестрам, у вобласці знаходзіцца 3675 такіх дамоў.

Дзесяць пустых дамоў можна купіць у Гродзенскім раёне.

Не ўсе такія дамы Гродзенскай вобласці прыдатныя для жылля. Так, у Адзіным рэестры пустых дамоў для продажу шэсць такіх дамоў знаходзяцца ў аварыйным стане, 17 — са зносам больш за 85%. Для 14 дамоў яшчэ вядуць пошук праваўладальніка.

Самыя дарагія пустыя дамы, чакана, у Мінскай вобласці. Іх сярэдні пачатковы кошт складае 1576 руб.

За год рэестр вырас у 19 разоў

Зараз у Адзіным рэестры пустых дамоў, створаным у студзені 2023 года, такіх дамоў улічана 22 649. Пры тым год таму рэестр утрымліваў 1200 такіх аб’ектаў - у 18,8 разоў менш, заўважыла BGmedia. Большая частка пустых дамоў размешчана ў сельскіх населеных пунктах і аграгарадках. У 3343 з іх яшчэ спрабуюць знайсці праваўладальніка. З аўкцыёну гатовы прадаць 115 дамоў, без аўкцыёну — 339. За адну базавую прадаюць 360 дамоў.

Праграма не спрацавала — будзе новая

Дзяржаўную праграму адраджэння і развіцця вёскі ў Беларусі распрацавалі яшчэ ў 2005 годзе. У рамках яе сельскія населеныя пункты хацелі ператварыць у аграгарадкі, стварыць вытворчую і сацыяльную інфраструктуру і пабудаваць 1481 аграгарадок.

Але чыноўнікі не здаюцца: адзін з асноўных кірункаў у рамках праекта Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года — дэўрбанізацыя. Яго мэта ўсё тая ж — скараціць адток кадраў у буйныя гарады і падтрымліваць вяртанне людзей у сельскую мясцовасць і малыя гарады.

Чытайце таксама: Гродзенская вобласць — на другім месцы па колькасці пустых будынкаў