Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Кававы марафон» пройдзе ў Гродне - гэта як гастрафэст, але пра каву

Гродзенскія кавярні вырашылі аб’яднацца і дадаць на восень новыя гастранамічныя спалучэнні кававых напояў і дэсертаў. Распачнецца «Кававы марафон» 18 лістапада. Кошт сэтаў фіксаваны — 12 рублёў.

У марафоне ўдзельнічае пяць устаноў:

  • Deli (вул. Ажэшкі, 33),
  • «Тэмпл» (вул. Маставая, 31),
  • «Прахадная» (вул. Маставая, 31),
  • «Дзюна» (вул. Маставая, 31),
  • «Джэзва» (вул. Савецкая, 35).

У кожнай з кавярняў гасцям прапануюць сэт за 12 рублёў, у які ўваходзіць кававы напой і дэсерт. Першым 50 наведвальнікам, якія зазірнуць ва ўсе ўстановы і замовяць сэты, абяцаюць падарункі.

«Кававы марафон» стартуе 18 лістапада і скончыцца 1 снежня.

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне выпіць восеньскую каву

Якія сэты прапануюць у кавярнях

У «Прахадной» для наведвальнікаў падрыхтавалі эклер з фісташкавым крэмам і шакаладна-труфельным капучына.

Паспрабаваць сэт можна кожны дзень з 9:00 да 23:00

У «Джэзве» пададуць арэхавы труфель з фундучнай карамеллю і напой «сметанковы трыа».

Установа адкрыта з 8:00 да 23:00 кожны дзень.

У Deli гасцям прапануюць малінавы сан-себасцьян (чызкейк) і кветкавы латэ.

Кавярня працуе з 7:30 да 22:00 кожны дзень.

У «Тэмпл» можна будзе паспрабаваць какосавую панна-коту з трапічным цэнтрам і латэ з какосам і клубнічнымі джус боламі (ягаднымі шарыкамі).

Установа адкрыта з 9:00 да 23:00 з панядзелка па чацвер і з 9:00 да 24:00 у пятніцу і суботу.

У «Дзюне» пададуць запечаны Бры з цытрусавымі катаіфі і сметанковы раф з белым шакаладам.

Час працы кавярні - з 9:00 да 23:00 кожны дзень.