Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гурт з Гродна Autonomicon выпусціў новы альбом

Гурт родам з Гродна Autonomicon супольна з гуртом Аум! прэзентавалі новы альбом Bestiarium. «Насычаны метафарамі, разнастайны і нестандартны, пранізлівы і сумны — і дужа прыгожы», — так піша пра яго музычны крытык Аляксандр Чарнуха.

Альбом створаны на грунце антыфольку, але з шматлікімі цытатамі і музычнымі міксамі. «Напрыклад, шыкоўная трып-хопавая песня „Кахаць“ — з дабавым сінтэтычным басам, сырой перкусіяй і гіпнатычным вакалам. Ці індустрыяльны гімн „Оленёнок Бэмби“ з магутным тэкстам», — піша музычны крытык. Тэксты песняў альбома заслугоўваюць увагі - у іх і інтравертныя рэфлексіі на глабальныя тэмы, і маніфэстацыі і плакатныя хайлайты, а часам яны гучаць як дзіцячыя песні для дарослых.

«Bestiarium — гэта няўтульнае і прывабнае адначасова музычнае падарожжа па ўнутраным і знешным свеце. У гэтай пяшчотнай музыцы прыхаваная такая чорная трывога, што можна заблукаць у ёй і доўга шукаць выйсце».

Гэта чацвёрты супольны рэліз гэтых двух гуртоў, і самы аб’ёмны. У альбоме 12 кампазіцый уключна з intro. У запісу бралі ўдзел чатыры чалавекі. Аўтары песень і тэкстаў - Дзяніс Трусаў і Ілля Пячынін, яны жа на вакале ў розных кампазіцыях. Яшчэ адзін вакаліст — Ariel. Ігар Адасік — на перкусіі. Аранжыроўкай, запісам і афармленнем займаўся Ілля Пячынін.

Autonomicon — эксперыментальны гурт школьных настаўнікаў

Гурт паходзіць з Гродна, яго заснавалі тры школьныя настаўнікі ў 2004 годзе. Пазней музыканты раз’ехаліся і знаходзяцца ў Польшчы, Германіі і В’етнаме. Раней музыкі выпусцілі сем поўнафарматных альбомаў. Апошні - «Slow mob» — выйшаў у 2021 годзе.

«Пад знешняй абалонкай з мінімалістычнага лоу-фай хаваецца насычаны і эклектычны праект, у якім можна знайсці ноткі шугейза і дарк-фолка, нойза і псіхадэліі», — пісаў пра праект крытык Дзмітрый Безкаравайны.

Музыканты атрымлівалі як высокія, так і даволі нізкія ацэнкі ад крытыкаў. Лідар гурта — Дзяніс Трусаў, сын гродзенскага даследчыка архітэктуры Ігара Трусава і пісьменнік. Ён напісаў алюзію на Хантэра Томпсана «Бовь и мерть в Хротне».