Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенец Дзяніс Трусаў выдаў кнігу "Бовь и мерть в Хродне"

Кнігу «Бовь и мерть в Хротне» выдалі ў выдавецтве «ЛітАры». Яе аўтар — Дзяніс Трусаў, сын гродзенскага даследчыка архітэктуры Ігара Трусава. Пра сваю новую кнігу аўтар распавёў Hrodna.life.

Кнігу - алюзію на Хантара Томпсана выдалі ў Гродне. Аўтар жыве ў В’етнаме, але змясціў шмат пасхалак пра горад
Кніга Дзяніса Трусава «Бовь и мерть в Хродне». Крыніца: Старонка Дзяніса Трусава ў Facebook.

«Фармальна кніга — гэткі постамадэрнісцкі, метафізічны дэтэктыў з элементам навуковай фантастыкі, але насамрэч гэта кніга пра станаўленне чалавечай душы, пра самаўсведамленне — чалавечае і нацыянальнае, пра непазбежнасць Бога», — сказаў Hrodna.life аўтар кнігі Дзяніс Трусаў.

Паводле словаў аўтара, адзін з яго пастаянных чытачоў назваў кнігу «хрысціянскім sci-fi пра аднаўленне дадзеных з воблака».

У кнігі складаны лёс

Ідэя кнігі з’явілася ў аўтара ў пачатку 2000-х гадоў. Тады ён пастаянна ездзіў на цягніку паміж Гроднам і Беластокам. «Я напісаў тады старонак 50. І потым мой камп’ютар аддаў канцы, кніга загінула разам з „хардам“. Я пасумаваў, вядома, грунтоўна і вырашыў калі-небудзь зноў вярнуцца да гэтай ідэі».

За гэты час Дзяніс Трусаў напісаў і выдаў тры іншыя кнігі. У 2020 годзе ён вярнуўся да задумы і пачаў перапісваць усё спачатку. Скончыў працу над творам ён летам 2022 года.

Як звязана кніга і Хантар Томпсан

Паводле аўтара, назва кнігі «Бовь и мерть в Хротне» — алюзія да рамана «Жах і агіда ў Лас-Вегасе» амерыканскага пісьменніка Хантара Томпсана. Мастачка Марына Барташ, якая ствара вокладку кнігі, зрабіла шрыфт падобным да таго, што быў на постары да аднайменнага фільма з Джоні Дэпам.

«Хротна» гэта Гродна?

«Горад Хротна ў кнізе з аднаго боку ўмоўны, а з другога — вядомы і пэўны, прысутнічае на кожнай старонцы, гэта хранатоп, гэта сцэна і кулісы падзей, якія адбываюцца ў рамане», — сказаў Дзяніс Трусаў.

Паводле словаў аўтара, для гродзенцаў у тэксе шмат пасхалак. Бо для яго Гродна — чароўны, магічны горад, месца, якое жыве ў чалавеку. «Гэта горад, у якім я сфармаваўся як асоба, сустрэў сваіх лепшых сяброў, пазнаў любоў і смерць. Гродна заўсёды быў для мяне шматпланавым, поўным розных сэнсаў - нацыянальных, культурных, рэлігійных, містычных. Гэта і горад памежжа, не толькі адчувальнага але і духоўнага, тут дух такога беларускага „Твін Пікса“».

Чаму не будзе прэзентацыі

«Мне вельмі важны кантак з чытачамі, я вельмі шчаслівы, што за шматлікія гады ў мяне склалася кола пастаянных чытачоў і слухачоў [Дзяніс Трусаў - лідар музычнага праекта Autonomicon — Hrodna.life]. Але з-за таго, што я ўжо чвэрць стагоддзя жыву ўдалечыні ад радзімы [у В’етнаме — Hrodna.life], зрабіць прэзентацыю кнігі ў родным горадзе не атрымаецца, хоць і вельмі хочацца», — сказаў Трусаў.

Прачытаць кнігу таксама можна ў электронным варыянце.