Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродзенскай вобласці ўсё больш незакрытых вакансій

У Гродзенскай вобласці больш за 19 тыс. вакансій — гэта амаль на 14% вышэй, чым летась. Найбольш вакансій знаходзяцца ў Гродне, найменш — у Свіслацкім раёне.

Попыт на працу расце

Па стане на 1 жніўня 2024 года агульная колькасць вакансій у рэгіёне склала 19 925. Дадзеныя апублікаваў Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама. У параўнанні з мінулым годам попыт на супрацоўнікаў павялічыўся на 13,8%. Летась лічба вакансій складала 17 503.

Больш за ўсё працоўных рук не хапае ў Гродне — шукаюць 7040 працаўнікоў. На другім месцы Лідскі раён — 2091 вакансія. У Ваўкавыскім — 1374. Найменшая колькасць свабодных месцаў працы ў Свіслацкім раёне — 326 вакансій.

Колькі беспрацоўных зарэгістравана ў Гродзенскай вобласці і колькі яны могуць зарабіць

У жніўні ў Гродзенскай вобласці на ўліку беспрацоўных стаяла 777 чалавек, што на 21,5% менш у параўнанні з мінулым годам — 990 чалавек. Атрымліваецца, на аднаго беспрацоўнага ёсць больш за 25 вакансій.

На сайце службы занятасці насельніцтва даступна 20 331 вакансія па Гродзенскай вобласці. Найменшы заробак прапануюць памочніку выхавальніка ў дзіцячым садку ў Гродне. Заробак за 0,1 стаўку — 62,6 руб. Крыху больш за 0,1 стаўку можа зарабіць выхавальнік у Бераставіцкім інтэрнаце — 70 рублёў. Прыбіральшчык вытворчых і службовых памяшканняў у Бераставіцы за тую ж 0,1 стаўку можа прэтэндаваць на заробак у 75 руб. Але ў працоўнай кніжцы не павінна быць «негатыўных запісаў».

Чытайце таксама: Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне

Найбольшы заробак у Гродзенскай вобласці прапануюць супрацоўнікам Астравецкай АЭС: кіраўнікам змен і галоўным інжынерам. Заробак складае ад 5 да амаль 10 тыс. руб.