Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕС: напады на памежнікаў

Іншаземец, спрабуючы прарвацца праз мяжу Беларусі з Польшчай 28 траўня, параніў нажом польскага салдата. За некалькі гадзін да гэтага ў іншым месцы мігранты парэзалі польскаму памежніку твар разбітай бутэлькай. Іншага паранілі нажом, прывязаным да палкі.

Салдата польскага войска паранілі ў раёне памежнага паста ў Дубічах Царкоўных каля 4:30 раніцы, распавялі ў прэс-службе Падляскага аддзялення Памежнай службы. Група з прыкладна 50 замежнікаў на мяжы кідалі галіны, сукі і камяні ў бок польскіх патрулёў. Калі мігранты спрабавалі гвалтоўна перасекчы мяжу, адзін з іх ударыў польскага салдата нажом. Першую дапамогу пацярпеламу аказаў афіцэр памежнай службы. У гэты час замежнікі працягнулі нападаць на параненага і афіцэра, які аказваў дапамогу. Параненага і афіцэра прыкрылі аўтамабілямі. Салдата на машыне хуткай дапамогі адвезлі ў шпіталь.

У іншым месцы на мяжы, у раёне памежнага паста ў Белавежы, на афіцэра памежнай службы напалі з разбітай бутэлькай. З траўмамі твару яго даставілі ў бальніцу.

Раней у службовай зоне памежнага паста ў Дубічах Царкоўных група з дзевяці замежнікаў спрабавала незаконна перасекчы мяжу, пры гэтым адзін з іх параніў памежніка ў руку. Ён выкарыстоўваў палку з прымацаваным да яе нажом. Памежніку таксама аказалі дапамогу ў бальніцы.

Актыўнасць на мяжы вырасла

У апошнія месяцы пачасціліся выпадкі нападу замежнікаў на службы, якія ахоўваюць польска-беларускую мяжу, у выніку чаго пацярпелі чатыры памежнікі. Мігранты кідаюць камяні, галінкі, бутэлькі, носяць з сабой небяспечныя інструменты, нажы, страляюць з рагатак, падзяліліся ў польскай прэс-службе. Цярпяць і службовыя аўтамабілі, ёсць з пабітым шклом і пашкоджаным кузавам.

Травень стаў рэкордным з пачатку міграцыйнага крызісу месяцам па актыўнасці замежнікаў, якія імкнуцца незаконна патрапіць у Еўрасаюз з боку Беларусі, піша «Позірк» са спасылкай на статыстыку пагранічных ведамстваў. У маі 2024 года пагранічныя службы Польшчы, Латвіі і Літвы зафіксавалі 6 647 нелегальных перасячэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі. Гэта самы высокі паказчык за ўвесь час міграцыйнага крызісу, які грымнуў на мяжы Беларусі і ЕС вясной 2021 года. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў красавіку 2024 года, калі было зафіксавана 6327 спроб незаконнага пранікнення.

Чытайце таксама: С открытием границы в «Бобровниках» могут быть проблемы: не готова «Берестовица» с белорусской стороны