Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра Юрыя Гардзея

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра царквы хрысціян веры евангельскай «Божая ласка». Яго аштрафавалі за падпіску ў «Аднакласніках».

Суд палічыў падпіску захоўваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюду. Ён улічыў, што правапарушэнне звязанае «з экстрэмісцкай дзейнасцю, якая ўяўляе высокую небяспеку для грамадства і дзяржавы».

Юрый не прызнаў віну. Ён даў даведку, у якой пазначана, што па стане здароўя ён не можа знаходзіцца ў ізалятары. У судзе Іўеўскага раёна мужчыну пастанавілі аштрафаваць паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП на 30 базавых адзінак (1200 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.

Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў