Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Беларус са спісу тэрарыстаў не змог зрабіць даверанасць

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў калоніі або турме. Мужчына звярнуўся да натарыуса, каб скласці даверанасць на адваката і жонку. Яму адмовілі праз тое, што мужчыну ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

Беларуса асудзілі за распальванне сацыяльнай варожасці, тэракт, садзейнічанне тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці.(арт. 130, арт. 289, арт. 290−2, ч.4 арт. 361 КК). Пасля прысуду яго ўнеслі ў пералік фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Гэта і стала прычынай адмовы ў афармленні даверанасці. Натарыус палічыў, што высокая рызыка таго, што будучыя здзелкі будуць звязаныя з фінансаваннем тэрарызму. Беларус жа хацеў зрабіць даверанасць на адваката, каб ён прадстаўляў яго інтарэсы ў судзе. І на жонку — каб яна магла зняць з уліку іх транспарт, распараджацца нерухомасцю і падарыць яе дачцэ.

Беларус вырашыў абскардзіць адмову натарыуса. Мужчына сцвярджае, што яна — незаконная, бо перадача паўнамоцтваў не звязаная з легалізацыяй «злачынных» даходаў і фінансаваннем тэрарызму.

Справу разглядалі 24 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Асуджанага туды не даставілі. Суд стаў на бок натарыуса — палічыў, што рызыкі фінансавання тэрарызму пры здзелках сапраўды высокія. А паслугамі прадстаўніка, то бок адваката, ён і так можа карыстацца.

Чытайце таксама: 19 жыхароў Гродзенскай вобласці прылічылі да «тэрарыстаў». Расказваем, што пра гэта вядома