Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Сяргей Пятрулевіч вярнуўся ў Беларусь праз камісію і зноў у Польшчы

Сяргей Пятрулевіч, які ў жніўні 2023 года вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні, зноў прыехаў у Польшчу. Яго заўважылі ў Беластоку, паведаміў MOST.

Некалькі крыніц выдання паведамілі, што мужчына прыехаў пабачыцца са сваякамі і «да жанчыны», але рашэнне на будучыню (ці вяртацца ў Беларусь) яшчэ не прыняў. У гутарцы з імі Пятрулевіч запэўніваў, што не працуе на беларускія спецслужбы, і засмяяўся на здагадку, што ён з’яўляецца агентам.

Як Сяргей Петрулевіч вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні

Сяргей Пятрулевіч з’ехаў у Беласток восенню 2021 года. Пасля вяртання ў Беларусь ён зняўся ў прапагандысцкім «пакаяным» інтэрв'ю для тэлеканала ОНТ. У ім Пятрулевіч распавядаў пра складанасці жыцця ў Польшчы: там трэба «працаваць вельмі цяжка» і «ты нікому не патрэбны». Па інфармацыі АНТ, ён даведаўся пра крымінальную справу супраць яго ўжо за мяжой. Справу распачалі па двух артыкулах: арт. 369 КК за нібыта абразу супрацоўніка міліцыі і арт. 188 КК за нібыта паклёп у дачыненні да прадстаўніка ўчастковай выбарчай камісіі. У Беларусі ў яго заставаліся жонка, сын-падлетак і маці.

У верасні 2023 г. крымінальныя справы яшчэ не былі закрытыя, Пятрулевіч быў пад падпіскай аб нявыездзе. Невядома, ці была спынена справа і калі так, то калі.