Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Вакансіі ў Гродне з сярэдняй зарплатай і вышэй

Свежыя вакансіі — апублікаваныя 17−19 студзеня 2024 на сайце Дзяржаўнай службы занятасці - прагледзела «Газета Слонімская». У дзясятку «грашовых» уключылі прапановы працы з заробкам не менш за 1500 рублёў у месяц. Ёсць і месцы, дзе заплаціць да 3500 рублёў.

Сярэдні заробак па Гродзенскай вобласці ў лістападзе 2023 года склаў 1783,9 рубля. Гэта зарплата да выліку падаткаў і ўзносаў на сацыяльнае страхаванне. Г. зн. на рукі супрацоўнік атрымае суму, меншую на 14%.

Самыя высокія заробкі - у шэф-кухара і дырэктара філіяла

Шэф-кухар у «Кронан Парк Гатэль» можа атрымліваць 3000 — 3500 руб. Патрабаванне: сярэдняя спецыяльная адукацыя. Сярод адказнасці суіскальніка будуць: падбор і навучанне персаналу, матывацыя супрацоўнікаў, паўнавартаснае кіраванне працай кухні і кантроль якасці прыгатавання страў.

Столькі ж гатовы заплаціць дырэктару філіяла ў «Белэксімгарант». Патрабаванні: вышэйшая адукацыя і досвед працы ў страхаванні. Зарплата — 3000 — 3500 руб.

Сярэдняя і вышэй — начальніку, інжынеру і ліцейшчыку

Начальнік аддзела кадраў Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы можа разлічваць на заробак 1800 руб. Патрабаванні - вышэйшая адукацыя.

Інжынер па эксплуатацыі і рамонце абсталявання з вышэйшай адукацыяй на ЗАТ «ДЫФА» можа разлічваць на заробак 2000 руб. Дадатковыя патрабаванні: ведаць сістэму тэхнічнага абслугоўвання і рамонту абсталявання; агульныя прынцыпы ўладкавання абсталявання, яго механізмаў, сістэм кіравання і прывадаў: электрычных, электронных, гідраўлічных, пнеўматычных; правілы выканання чарцяжоў, эскізаў, схем; праграмы аўтаматызаванага праектавання.

Ліцейшчык на машынах для ліцця пад ціскам з агульнай сярэдняй адукацыяй на УП «Цветліт» будзе атрымліваць 2000 — 2500 руб. Магчымае навучанне на месцы працы.

Амаль сярэдняя — ветурач, слесар, кадравік

Ветэрынарны ўрач з вышэйшай адукацыяй на ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» будзе атрымліваць 1700 руб. Там жа шукаюць супрацоўніка на вакансію вытворцы натуральнай каўбаснай абалонкі. Патрабаванне — прафесійна-тэхнічная адукацыя. Заплацяць яму крыху менш — 1600 руб.

Начальнік аддзела тэхнічнага кантролю на новай пляцоўцы ААТ «Гродзенскі шклозавод» у Аульсе можа атрымліваць зарплату 1200 — 1700 руб. Ён будзе кіраваць работай аддзела тэхнічнага кантролю пры вытворчасці шклотары. Патрабаванні да гэтай вакансіі: вышэйшая адукацыя. Праўда, у вакансіі адзначана, што кандыдатура ўжо падабрана і ідзе працэс узгаднення.

Кухар з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй на ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» будзе атрымліваць 1500 руб.

Слесар-рамонтнік з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй на ААТ «БелТАПАЗ» атрымае зарплату 1500 руб.

Спецыяліст па кадрах на гродзенскай гарбарні (РУП «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне») можа разлічваць на зарплату 1400 — 1500 руб. Патрабаванне — вышэйшая юрыдычная адукацыя.