Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Летам 2023 года ў Гродне пачнуць вырабляць RDF-паліва

Вытворчасць RDF-паліва ў Гродне плануюць пачаць у канцы лета 2023 года. Вырабляць яго будуць на смеццеперапрацоўваючым заводзе, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс». Набываць RDF-паліва будзе Краснасельскі цэментны завод.

RDF-топливо. Фото: cleanbin.ru
RDF-паліва. Фота: cleanbin.ru

На заводзе змогуць выпускаць 27,7 тысяч тон RDF, палічыў інстытут «Белкамунпраект». Калі ўлічыць, што паліва сухое, а на палігон паступае вільготнае смецце, то штогод можна будзе перапрацоўваць 36−38 тыс. тон адкідаў.

«Гэта значыць, укараненне гэтай лініі дазволіць скараціць пахаванні на палігоне на 36 — 38 тысяч тон штогод», — сказаў дырэктар Гродзенскага завода па ўтылізацыі і механічнай сартыроўцы адкідаў Вячаслаў Андрэеўскі.

Што такое RDF-паліва?

RDF-паліва, або Refuse Derived Fuel, — паліва, якое складаецца з пакінутых пасля сартавання адкідаў. Яго вырабляюць з адкідаў, якія застаюцца пасля адбору другаснай сыравіны і арганікі. У іх лік уваходзяць матэрыялы, якія не перапрацоўваюцца, а таксама тыя, якія можна перапрацаваць, але яны моцна забруджаныя. Рэшткі здрабняюць і прэсуюць у гранулы і брыкеты.

Спажыўцамі RDF-паліва з’яўляюцца, перш за ўсё, цэментныя заводы і металургічныя печы. Абсталяванне такіх прадпрыемстваў дазваляе спальваць паліва пры высокіх тэмпературах, што зніжае колькасць шкодных рэчываў у выкідах. Выкарыстоўваць такое паліва пры больш нізкіх тэмпературах небяспечна для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека. Менавіта таму нельга выкарыстаць RDF-паліва ў камунальных печах, кацельных.

Эколагі супраць RDF-паліва

Пра вытворчасць RDF-паліва ў Гродне казалі з 2016 года. Але толькі ў 2022 годзе пачалі пастаўку і наладку абсталявання. Эколагі выступаюць супраць такога паліва: яго выраб і выкарыстанне можа быць небяспечным для здароўя і навакольнага асяроддзя.