Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Беларусі пачасціліся праверкі на мяжы 9 мая

Беларусы зноў паведамляюць аб дбайных праверках на ўездзе ў краіну. Асабліва часта такія паведамленні прыходзіць пра літоўска-беларускую мяжу. Са слоў тых, хто праходзіць мяжу, працуе КДБ: дапытваюць і правяраюць тэлефоны. Напярэдадні кіраўнік КДБ Іван Церцель заявіў аб прадухіленні тэрактаў, якія нібыта спланавалі 9 траўня ў Беларусі.

Беларус распавёў, што 8 траўня ехаў з Літвы ў Беларусь на аўтобусе. Праз які з прапускных пунктаў, ён не ўдакладніў. Яго «вышчамалі» на пашпартным кантролі. 20 хвілін хлопец чакаў мытніка. Той агледзеў яго рэчы. Праз яшчэ 25 хвілін яго павялі ў актавую залу, дзе сядзелі двое ў цывільным.

«Сказалі, што яны памежнікі (хоць 90%, што няпраўда), і пачалі распытваць — куды ездзіў, навошта, з кім сустракаўся. Абгледзелі тэлефон (не хапіла ў мяне смеласці адмовіць). Пыталіся, ці ведаю я Паўла Лібера і яшчэ аднаго чалавека (не запомніў прозвішча). Доўжылася гэта (яны назвалі гэта „гутарка“) хвілін 40+. Я нясмела спрабаваў спытаць чаму ўсё гэта (я не прыцягваўся), але яны нічога не патлумачылі», — напісаў хлопец у адным з чатаў, прысвечаных мяжы.

Пакуль з ім гутарылі, з’ехаў аўтобус хлопца. Аўтобус затрымалі на выездзе з памежнага пункта. У выніку ён спазніўся на дзве гадзіны.

Працуе КДБ

Пра падобнае паведамлялі і іншыя карыстальнікі Telegram. Адзін з іх напісаў, што ў «Каменным Логу» працуе КДБ. Паводле яго, супрацоўнікі выбарачна дапытваюць і глядзяць тэлефоны.

Яшчэ адзін карыстальнік пацвердзіў інфармацыю, паведаміўшы, што з яго аўтобуса «вырвалі» мужчыну. У які бок ён ехаў і праз які пункт пропуску, не ўдакладніў. Іншыя ўдзельнікі чата адзначаюць, што ўнесеных за адміністрацыйны або крымінальны пераслед пасля выбараў у базу «Беспарадкі» па вяртанні ў Беларусь кожны раз чакае асабісты дагляд і гутарка.

Іншыя карыстальнікі таксама паведамляюць, што напярэдадні 9 траўня «вельмі моцна» правяралі ўязджаючых у Беларусь. У прыватнасці, дбайныя праверкі былі ў «Лошы» і «Каменным Логу» на літоўска-беларускай мяжы, польска-беларускай і латвійска-беларускай. Ёсць і новаўвядзенне — пры праходжанні мяжы беларускія памежнікі пачалі прасіць прад’явіць карту пабыта (від на жыхарства ў Польшчы — Hrodna.life). Перасякаючыя мяжу скардзіліся на павольнае праходжанне.

З чым гэта звязана?

Пра падобнае пісалі і іншыя недзяржаўныя беларускія СМІ. Яны звязалі ўзмоцненыя праверкі з заявай кіраўніка КДБ Івана Церцеля аб прадухіленні тэрактаў 9 траўня ў Беларусі. У іх ўжо абвінавацілі Украіну.

Чытайце таксама: