Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Кнігу "Дыханне трыснягоў" выпусціў Міхась Скобла

Кніга «Дыханне трыснягоў» мае 560 старонак. Акрамя паэзіі там ёсць кароткая проза, артыкулы, раней не апублікаваны дзённік і перапіска з Ларысай Геніюш і Рыгорам Семашкевічам, паведаміў Міхась Скобла ў сваім Facebook.

Міхась Скобла выпусціў кнігу выбраных твораў Юркі Голуба
Сборнік твораў Юркі Голуба «Дыханне трыснягоў». Крыніца: Facebook

Кнігу выпусціў паэт і літаратуразнаўца Міхась Скобла. «Гэты том я ў думках паабяцаў Юрку Голубу дажджлівым кастрычніцкім днём 2020 года, калі пасля адпявання ў старажытнай Каложы ён навечна выправіўся на сваю радзіму, на сваю Зэльвеншчыну, на свой горненскі хутар. І вось нарэшце ўздыхнуў з палёгкай — абяцанне выкананае», — напісаў Скобла ў Facebook.

Юрка Голуб (1947—2020) — паэт і перакладчык родам з вёскі Горна (Зэльвенскі раён). З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядучы тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1971 г. Вершы Юркі Голуба перакладзены на літоўскую, рускую, украінскую, польскую мовы.

Паводле словаў Міхася Скоблы, творчасць Юркі Голуба ён шануе са школьных гадоў. Тады двойчы на месяц ім у хату пошта прыносіла раённую газету з літаратурнай старонкай «Зоры над Зяльвянкай».