Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне хочуць рэканструяваць басейн "Лазурный"

У Гродзенскім гарвыканкаме абмеркавалі папярэдні план аднаўлення басейна «Лазурный». Яго хочуць аднавіць за два гады, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

У Гродне нарэшце адновяць басейн “Лазурный”: там з’явяцца два серпантыны, джакузі і хуткая рака
План рэканструкцыі «Лазурнага». Крыніца: Telegram-канал «Гродна Плюс»

Комплекс адноўленага басейна будзе двухпавярховы. На першым размесцяць аквацэнтр для сямейнага адпачынку, а на другім шэраг саўн.

Што будзе ў адноўленым басейне

У басейне плануюць размясціць два серпантыны: крыты і адкрыты. Таксама там будуць дзіцячы басейн з горкай, гідрамасажная зона, хуткая рака з хуткасцю плыні 2 — 2,5 м/с, імітацыя скалы з вадаспадам, сонечныя лямпы, агульная зона тэрм і джакузі.

Плошча вялікага басейна будзе 185 кв.м., глыбіня — 1,5 м.

Басейн не працуе ўжо 10 гадоў

Басейн «Лазурный» на плошчы Савецкіх пагранічнікаў - першы крыты басейн Гродна. Яго адкрылі ў 1973 годзе для работнікаў завода карданных валаў, карысталіся ім і іншыя гродзенцы. Будынак закрылі ў 2013 годзе з прычыны аварыйнага стану. За гады прастою спартыўны аб’ект агульнай плошчай у 2000 кв.м. пачаў разбурацца.

Бассейн "Лазурный" после закрытия в 2016 г.
Басейн «Лазурный» пасля закрыццяў у 2016 годзе. Фота: Hrodna.life

Камітэт «Гроднааблмаёмасць» некалькі разоў выстаўляў «Лазурный» на аўкцыён, але здолеў прадаць толькі ў 2018 годзе за 1157 рублёў (на той момант — $ 542). На таргі тады падалі ўсяго адну заяўку. Хто стаў новым гаспадаром аб’екта, не паведамлялася. Басейн абяцалі адрамантаваць і адкрыць у 2021 годзе. Але будаўнічыя працы так і не пачаліся. Тэрмін дамовы з уласнікам скончыўся ў снежні 2022 года.

У бліжэйшы час будынак вернецца ў маёмасць горада, а аднаўленнем басейна будзе займацца адно з гарадскіх прадпрыемстваў.

Чытайце таксама: У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу моладзевага мастацтва