Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Колькі кватэр пабудуюць у Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе

У Грандзічах дабудуюць школу, у Альшанцы паліклініку, а кватэры будуць будаваць для шматдзетных сем’яў і вайскоўцаў. Што і дзе ў Гродзенскай вобласці плануюць узвесці ў 2023 годзе, расказаў «Гродзенскай праўдзе» першы намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Халімоненка.

760 кватэр - шматдзетным, 500 - вайскоўцам. Колькі жылля плануюць пабудаваць у Гродзенскай вобласці ў 2023
Будаўніцтва ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: grodnonews.by

Для вайскоўцаў пабудуюць больш за 500 кватэр, а для дзяцей-сірат — 40

Не менш за 465 тыс. кв.м жылля плануюць пабудаваць у Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе. З іх 155 тыс. кв.м. пабудуюць з дзяржаўнай падтрымкай.

У прыярытэце — будаўніцтва жылля для шматдзетных сем’яў. Для іх пабудуюць не менш за 760 кватэр. Для вайскоўцаў пабудуюць 545 арэндных кватэр. Для дзяцей-сірат — 40 кватэр, 20 з якіх ужо гатовыя. Іх здалі ў эксплуатацыю ў студзені 2023 года ў Шчучыне.

У Скідзелі плануюць здаць 84-кватэрны дом для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў.

Таксама «Гроднажылбуд» плануе ўзвесці не менш за 100 тыс. кв.м жылля на камерцыйнай аснове.

Колькі будзе каштаваць квадрат: для льготнікаў і на камерцыйнай аснове

У 2023 годзе нарматыў цаны квадрата пры льготным крэдытаванні - 1017 рублёў. Пры дзяржпадтрымцы шматдзетных сем’яў з вясковай мясцовасці - 1179 рублёў. Калі цана будзе вышэй, то розніцу павінен пакрыць сам чалавек з уласных сродкаў альбо з дапамогай камерцыйнага крэдыта.

Цана квадратнага метра жылля на камерцыйнай аснове вышэйшая. У будучым раёне вуліц Соламавай, Хвойнай і Фолюш «Гроднажылбуд» хоча ад 1710 да 1780 рублёў за квадрат.

Дзе пабудуюць школы і садкі

У 2023 годзе плануюць скончыць будаўніцтва школы ў мікрараёне Грандзічы і шматпрофільнай паліклінікі ў Альшанцы. У Лідзе і Слоніме дабудуюць дзіцячыя садкі. У Грандзічах плануюць пачаць будаваць дзіцячы садок на 335 месцаў, а ў Ашмянах — на 190 месцаў.

У Ваўкавыску плануюць скончыць рэканструкцыю стадыёна СДЮШАР № 1, у Лідзе — філіяла Гродзенскай вучэльні алімпійскага рэзерва.

Што ў вобласці будуюць зараз

Сярод маштабных пабудоўваў Халімоненка назваў будаўніцтва анкалагічнага дыспансэра і рэканструкцыю хірургічнага корпуса Гродзенскай універсітэцкай клінікі. У Зельвенскай цэнтральнай раённай больніцы плануюць правесці рэканструкцыю тэрапеўтычнага корпуса пад размяшчэння паліклінікі.

У Ваўкавыскай раённай бальніцы рэканструююць былыя будынкі тэрапеўтычнага і хірургічнага аддзяленняў для размяшчэння дзіцячай паліклінікі, клініка-дыягнастычнай лабараторыі і кожна-венералагічнага аддзялення.