Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне побач з аўтавакзалам пабудуюць краму з кафэ

Участак на вуліцы Чырвонаармейскай у Гродне 30 траўня 2023 года выкупіла гродзенская фірма. Яна плануе пабудаваць прадуктовую краму і, верагодна, кропку грамадскага харчавання, паведаміў «Вячэрні Гродна».

За аўтавакзалам пабудуюць прадуктовую краму з кафэ
Участак на вуліцы Чырвонаармейская, які прадалі з аўкцыёна. Крыніца: gcn.by

Участак плошчай 20 сотак прадалі з аўкцыёна за 62 тыс. рублёў. Пачатковая цана надзела была 58,5 тыс. рублёў, але на аўкцыён зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік. У такім выпадку аўкцыён не адбываецца, а да пачатковай цаны дадаюць 5% кошту.

Прыватная гродзенская фірма, якая выкупіла надзел, валодае гандлёвым цэнтрам «Копеечка» на вуліцы Віктара Саяпіна ў Грандзічах.

За аўтавакзалам пабудуюць прадуктовую краму з кафэ
Участак на вуліцы Чырвонаармейская, які прадалі з аўкцыёна. Крыніца: gcn.by

З першага раза прадаць участак не атрымалася

Тэрыторыю за гродзенскім аўтавакзалам выставілі на аўкцыён летам 2022 года. З першай спробы прадаць участак не атрымалася. Таму надзел выставілі на паўторны аўкцыён. Новую краму павінны пабудаваць па адрасе Чырвонаармейская, 33, паміж прыватным сектарам і паркоўкай для рэйсавага транспарту каля платформаў аўтавакзала.

Чытайце таксама: За аўтавакзалам вырашылі пабудаваць новы грамадскі будынак (абноўлена)