Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Бондарава перамагла ў змаганні з “монстрамі”. Унікальны для Гродна спектакль усё ж адмянілі - Hrodna.life - навіны Гродна

Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры адмяніў навагодні спектакль «Монстры на навагодніх канікулах». Пра гэта паведаміла прарасійская актывістка Вольга Бондарава ў сваім Telegram-канале. Раней яна скардзілася на тое, што героі амерыканскага сямейнага мульфільма з’яўляюцца ў навагоднім спектаклі.

Бондарава перамагла ў змаганні з “монстрамі”. Унікальны для Гродна спектакль усё ж адмянілі
Спектакль «Монстры на новогодних каникулах». Крыніца: Instagram тэатральнай майстэрні «КАКТУСС»

«Паказ навагодніх спектакляў „Монстры на навагодніх канікулах“ з 24 снежня 2022 года па 6 студзеня 2023 года адменены», — напісана ў адказе Гродзенскага цэнтра культуры Бондаравай.

Чаму вучыць спектакль — тлумачыць рэжысёр

«Спектакль вучыць талерантнасці. Не важна, якая знешнасць у чалавека, галоўнае — душа! І ўменне любіць! У спектаклі бачныя узаемаадносіны пакаленняў, што бацькі павінны падтрымліваць дзяцей. Нашыя дзеці - гэта будучыня нашай краіны», — напісаў рэжысёр спектакля Аляксей Комлік у каментарах Instagram.

Бондарава перамагла ў змаганні з “монстрамі”. Унікальны для Гродна спектакль усё ж адмянілі
Спектакль «Монстры на новогодних каникулах». Крыніца: Instagram тэатральнай майстэрні «КАКТУСС»

За спектакль спрабавалі змагацца і пісалі ліст Лукашэнку

Супрацоўнікі Міністэрства культуры праверылі спектакль 21 снежня. Пасля гэтага аўтары пастановы заклікалі гледачоў напісаць ліст у Міністэрства культуры. А ў ім — апісаць эмоцыі, якія гледачы атрымалі ад навагоднягя спектакля. Таксама аўтары напісалі адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі.

Читайте также: Гродзенскі дзіцячы спектакль праверыў Мінкульт. Зараз аўтары змагаюцца, каб захаваць пастаноўку