Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Замежнікі далі зарабіць санаторыям Гродзеншчыны: з Балтыі прыязджаюць сотні, з Расіі - тысячы - Hrodna.life - навіны Гродна

З пачатку 2022 года ў санаторыях Беларусі адпачылі больш за 15,5 тыс. замежнікаў. Рост экспарту санаторна-курортных паслуг вырас на 204% за дзевяць месяцаў 2022 года. На зімовыя святы замежнікі таксама браніруюць пуцёўкі ў санаторыі Гродзеншыны, паведаміла «Гродзенская праўда».

Замежнікі далі зарабіць санаторыям Гродзеншчыны: з Балтыі прыязджаюць сотні, з Расіі - тысячы
Санаторый «Радон». Крыніца: belarus-travel.ru

Чаму замежнікі паехалі ў санаторыі

Больш замежнікаў пачало прыязджаць з красавіка 2022 года — тады Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб бязвізавым уездзе ў Беларусь для жыхароў Літвы, Латвіі, а пазней — Польшчы і Эстоніі. Пра гэта сказаў кіраўнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лекаванні насельніцтва Анатоль Ганчар.

65% гасцей — замежнікі

Папулярныя сярод замежнікаў санаторыі «Радон» (Дзятлаўскі раён) і «Парэчча» (Гродзенскі раён). У «Радоне» ў 2022 годзе аздаравіліся больш за 400 чалавек з Літвы і Латвіі. З Расіі там адпачылі больш за 4000 чалавек, сказаў кіраўнік аддзела маркетынгу філіяла «Санаторый «Радон» ААТ «Белаграздраўніца» Яўген Емельянчык.

Паводле яго словаў, на Новы год большасць пуцёвак ужо распрадалі. Каля 65% усёй колькасці гасцей — замежнікі. У санаторый плануюць прыехаць не толькі па бязвізе, а яшчэ з Расіі, Арменіі, Фінлядыі, Балгарыі, Германіі.

У санаторыі «Парэчча» ў 2022 годзе колькасць адпачываючых вырасла больш чым у два разы ў праўнанні з 2021 годам. На адпачынак прыязджалі з краін Балтыі і Азербайджана. Валютная выручка вырасла больш чым на 270%. У санаторыі спадзяюцца, што гэта не канчатковая лічба, бо браніраваць месцы ў санаторыях будуць яшчэ ў снежні, сказала кіраўнік аддзела маркетынгу санаторыя «Парэчча» Таццяна Курман.

Колькі ўсяго людзей прыехала ў санаторыі па бязвізе

За шэсць месяцаў бязвіза беларускія санаторыі прыехалі амаль дзве тысяч чалавек з Літвы, Латвіі і Польшчы. У 2021 годзе ў санаторыі прыехала 1,4 тыс. чалавек, паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лекаванню насельніцтва Аляксандр Цай.

Чыітайце таксама: «Постного масла купить пять литров». Репортаж из приграничной деревни, куда едут литовцы и белорусы