Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"Прысутныя былі напалоханыя". На дабрачыннае мерапрыемства дзіцячага хоспіса зноў прыязджала міліцыя - Hrodna.life - навіны Гродна

Увечары 17 кастрычніка, у суботу, на танцпляцоўцы ў Пышках прайшла дабрачынная сустрэча ў падтрымку гродзенскага дзіцячага хоспіса. Гарадскія ўлады былі апавешчаныя аб мерапрыемстве, але, нягледзячы на гэта, туды прыехала міліцыя, удзельнікаў здымалі на камеру і казалі, што мерапрыемства несанкцыянавана. Пасля праверкі сілавікі ўсё ж з’ехалі, абышлося без затрыманняў.

Мерапрыемства ў дапамогу дзіцячаму хоспісу анансавалі нават у раённых Telegram-чатах. Планаваліся выступы акцёраў, сабраліся людзі, валанцёры ўпрыгожылі сцэну і падрыхтавалі чай і пачастункі для гасцей, арганізавалі генератар.

Чытайце таксама: Цюлень, смаўжы і аўтазак. Акторы драмтэатра Гродна паказалі другі (не)спектакль

"Прысутныя былі напалоханыя". На дабрачыннае мерапрыемства дзіцячага хоспіса зноў прыязджала міліцыя
Фота прадастаўлены чытачамі

На мерапрыемства з’явіліся сілавікі, якія пачалі здымаць прысутных на відэакамеру і казаць аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

«Яны пачалі пагражаць людзям затрыманнем. У нас павінны былі таксама выступіць акцёры драмтэатра, аднак з-за спрэчак і разборак ім давялося з’ехаць — яны ўжо спазняліся на спектакль. Але перад гасцямі выступіла актрыса Ірына Купчанка, якая прачытала вершы, да яе далучыліся і іншыя госці з вершамі, —. — Вядома, прысутныя былі напалоханыя».

Міліцыянты праверылі дакументы, стэлефанаваліся з гарвыканкамам, і ўсё ж далі правесці мерапрыемства.

«Мы ўдзячныя міліцыі, што яны адэкватна адрэагавалі», — сказала Hrodna.life Вольга Вялічка, дырэктарка хоспіса. Кожны месяц хоспіс праводзіць па 5−6 такіх мерапрыемстваў, і іх ніколі не ўзгаднялі, патлумачыла яна.

«Дабрачынныя акцыі не падпадаюць пад масавыя мерапрыемствы. У гарвыканкам трэба ўсяго толькі адправіць апавяшчэнне аб будучай акцыі, — распавяла Hrodna.life адна з удзельніц. — Пакуль спрабавалі разабрацца з тым, што нашы дакументы ўсё ж афіцыйныя і дазваляюць нам мерапрыемства, многія разышліся… Але не ўсё. Праз нейкі час мы ўсё ж змаглі скончыць нашу акцыю і сабраць дапамогу дзецям-інвалідам».

"Прысутныя былі напалоханыя". На дабрачыннае мерапрыемства дзіцячага хоспіса зноў прыязджала міліцыя
Фота чытача

Двума днямі раней, 15 кастрычніка, Вольгу Вялічку затрымалі падчас дабрачыннай сустрэчы з жыхарамі Альшанкі. Тады міліцыя таксама казала, што мерапрыемства несанкцыянаванае, і пераконвала разысціся. Як высветлілася пазней, Вольгу затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня. Ноч і паўдня яна правяла ў ІЧУ. 16 кастрычніка прайшоў суд, дзе яе прызналі вінаватай і аштрафавалі на 405 рублёў. Пратакола затрымання на судзе не было, а пратакол аб правапарушэнні склалі без удзелу Вольгі.