Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне пакажуць культавую «Матрыцу» на вялікім экране - Hrodna.life - навіны Гродна

Спецыяльныя паказы да 20-гадовага юбілею карціны «Матрыца» зусім хутка адбудуцца ў кінатэатры «Кастрычнік» у Гродне.

Паглядзець адрэстаўраваную версію фільма ў 4К-раздзяленні можна будзе ўжо з 14 кастрычніка. У гэты ж дзень у 1999 годзе стужку ўпершыню паказалі ў кіно на рускай мове.

У Гродне пакажуць культавую «Матрыцу» на вялікім экране

Паказы будуць ісці толькі тры дні - 14−16 кастрычніка ў 21.00 у малым зале «Кастрычніка». Квіткі даступныя на сайце megamag.by.

Першыя спецыяльныя паказы адрэстаўраванай версіі прайшлі ў ЗША ў ліпені.

«Матрыца» ў свой час была ўзнагароджаная чатырма «Оскарамі»: за найлепшы гук, мантаж і візуальныя эфекты.