Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"У гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз і будучыня". У Гродне прэзентавалі адноўленыя карты Лапіных - Hrodna.life - навіны Гродна

Яшчэ два гады таму ніхто не мог падумаць, што ў Гродне пачнуць аднаўляць старыя ігральныя карты Лапіных, якiя выпускалiся ў горадзе да Другой сусветнай вайны. Дзякуючы актыўным гродзенцам, перадусім творчаму згуртаванню «А-Чатыры», карты амаль праз стагоддзе вярнуліся ў продаж. Прэзентацыя новых ігральных карт Лапіных прайшла ў суботу 8 ліпеня ў Новым Замку.

"У гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз і будучыня". У Гродне прэзентавалі адноўленыя карты Лапіных
Наведвальнікі прэзентацыі мелі магчымасць набыць карты з гісторыяй
Спецыяльна да прэзентацыі гісторык Андрэй Вашкевіч падрыхтаваў выставу з унікальнымі экспанатамі, звязанымі з друкаванай вытворчасцю ў Гродне, а таксама выпускам карт. На прэзентацыі быў паказаны і фільм Наталлi Шматко пра традыцыi друку на Гродзеншчыне і пра тое, як ствараліся новыя ігральныя карты Лапіных. Сюрпрызам стаў выступ ілюзіяніста.

«Сёння першае і самае важнае гэта тое, што гродзенцы змаглi дакрануцца да гісторыi, адчуць рух часу ўласнаруч, — кажа ініцыятар аднаўлення карт Антон Янкоўскi. — Усе, хто наведалi прэзентацыю, не толькі змаглi ўбачыць i набыць карты, якія мы аднавiлі, а таксама маглі паглядзець на арыгіналы карт, якія друкаваліся амаль стагоддзе таму».

"У гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз і будучыня". У Гродне прэзентавалі адноўленыя карты Лапіных
Антось Янкоўскі знаёміць прысутных з адноўленымі картамі Лапіных
Новыя карты, фактычна, ствараліся з нуля. Жонка Антона Наста малявала з арыгіналаў кожную карцінку, а пасля працавала з ёй на камп’ютары.

«Калі мы ўзяліся за аднаўленне карт, стала паступаць усё больш інфармацыі. Быццам карты чакалі моманту, калі за іх возьмуцца. Бо да знаходкі карт пра іх у горадзе амаль нічога не было вядома. Калі мы ўжо распрацавалі ўласную каробку і пусцілі карты на вытворчасць, знайшлася і цэлая арыгінальная калода, якую трымаў сам ўладальнік фабрыкі Аляксандр Лапін. Праект аднаўлення быў цікавы. Можа, у будучыні выпусцім карты і іншага выгляду, бо ў Лапіных іх было некалькі варыянтаў», — дадаў Антон.

"У гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз і будучыня". У Гродне прэзентавалі адноўленыя карты Лапіных
Гісторык Андрэй Вашкевіч трымае абрывак ліста яшчэ не выразаных карт, якія да Другой сусветнай вайны выпускаліся на фабрыцы Лапіных. Менавіта з гэтага ліста і пачалося аднаўленне карт у Гродне
Ілюзіяніст Рыгор Нікіфараў, які на прэзентцыi паказваў фокусы з новымi картамі, адзначыў сучасную прадукцыю, як якасны прадукт з незвычайнай энергетыкай.

«На прэзентацыі я патрымаў у руках як старыя карты Лапіных, так і новыя. Адчуваю, што ў гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз — і будучыня. Па старых картах магу сказаць, што энергетыка ад іх зыходзіць сур’ёзная, адчуваецца, што яны пабывалі ў розных руках, і добрых, і дрэнных. Прадукт вельмі якасны. Новыя карты не горш за старыя і мне з імі ўдалося ўжо папрацаваць, адчуваецца таксама незвычайная энергетыка».

"У гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз і будучыня". У Гродне прэзентавалі адноўленыя карты Лапіных
Новыя карты не горшыя за старыя і маюць сваю непаўторную энергетыку, мяркуе ілюзіяніст Рыгор Нікіфараў
Яшчэ да прэзентацыі новыя карты Лапіных паступілі ў продаж у краме «Кубік». Першыя некалькі тыдняў калоду новых карт можна будзе набыць усяго за 5 рублёў.