Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На гістарычны забег «Гарадзенская Вандроўка» зарэгістравалася больш за 200 чалавек - Hrodna.life - навіны Гродна

За тры дні да гістарычнага забегу «Гарадзенская Вандроўка» на яго зарэгістравалася 209 чалавек. Удзельнікі гэта спартсмены і аматары, якiя прадстаўляюць розныя гарады Беларусі, Літвы і Польшчы. На вуліцах Гродна пройдуць забегі на дыстанцыях 5 і 10 км. Найлепшыя акрамя медалёў атрымаюць і грашовыя прызы.

Гарадзенская Вандроўка 2017 — гэта новы фармат традыцыйнага Прабегу Міру, які мае 20-гадовую традыцыю правядзення. Раней забег праводзіўся ў Каложскім парку. Зараз арганізатары вырашылі ўсё істотна змяніць, уключаючы ўзносы, прызы, а таксама культурна-забаўляльную праграму.

Плануецца, што 28 мая ўсе ўдзельнікі забегу будуць стартаваць на плошчы Леніна, а пасля пабягуць па старых вуліцах Гродна.

Маршурт забегу такі: пл. Леніна — Савецкая — Кастрычніцкая — Карла Маркса — Будзёнага — Свярдлова — Сацыялістычная — Парыжскай Камуны — Давіда Гарадзенскага — Вялікая Траецкая — Віленская — Максіма Горкага — Дубко — Дзяржынскага — Астроўскага — Максіма Горкага — Дзяржынскага — пл. Леніна.

На вуліцы Віленскай (у раёне ЦСК Нёман) маршруты забегаў разыйдуцца. Удзельнікі забегу на 10 км пабягуць прама па вул. Горкага, а забег на дыстанцыі 5 км паверне на права ў бок плошчы Леніна, дзе і будзе знаходзіцца фініш.

На 25 мая на сайце рэгістрацыі ўдзельнікаў забегу «Гарадзенская Вандроўка», было пададзена 209 заявак. Ёсць верагоднасць, што многія прыедуць у Гродна і ў дзень забегу. Арганізатары чакаюць каля 300 удзельнікаў. Тыя, хто хоча далучыцца да старту «Гарадзенскай вандроўкi» павінен зарэгістравацца на сайце 42 195.by, аплаціць ўзнос і ў 11.00 у нядзелю 28 мая сустрэцца на плошчы Леніна, дзе прагучыць стартавы стрэл.

Зусім нядаўна стаў вядомы і прызавы фонд забегу:

Дыстанцыя 10 км абсалютны залік: 1 месца — 250 руб, 2 месца — 150 руб, 3 месца — 100 руб.
Прызавы фонд 10 км — ўзроставыя групы: 1 месца — 70 руб, 2 месца — 30 руб, 3 месца — 20 руб.
Прызавы фонд 5 км — ўзроставыя групы: 1 месца — 50 руб, 2 месца — 30 руб.

Арганізатары таксама паказалі і памятныя медалі, якія атрымаюць усе ўдзельнікі забегу. Медаль выканана ў выглядзе старадаўняй манеты, на аверсе якой размясціўся лагатып прабегу, а з адваротнага боку выява самага старажытнага збудавання ў Гродне — Каложскай царквы.