Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Прынц Г. наведаў горад Г. Лялечнікі з Беластока паказалі гродзенцам “Гамлета” - Hrodna.life - навіны Гродна

Спектакль з выкарыстаннем фрагментаў шэкспіраўскага тэкста «Гісторыя прынца Г.» паказалі ў гродзенскім тэатры лялек 24 мая ў межах гастроляў Беластоцкага тэатра. Рэжысёр-пастаноўшчык Яцэк Маліноўскі кажа, што гэты спектакль — спроба падгледзець скрозь замочную адтуліну за акцёрам у яго грымёрцы, у інтымным творчым працэсе, падчас падрыхтоўкі да ролі Гарацыя ў пастаноўцы «Гамлет». На сцэне ўвесь час іграе толькі адзін актор — Блаз Пятроўскі. Апроч яго голасу са сцэны гучала толькі музыка Макса Рыхтэра.