Малако за 86 капеек, шампанскае за 4 рублі. Гарадзенскія крамы пачынаюць выстаўляць новыя цэннікі

, |

З 1 красавіка ў крамах Гродна сталі з’яўляцца цэны новага ўзору, якія ўвойдуць у жыццё разам з новымі грашыма 1 ліпеня. Адным з першых у горадзе стаў выкарыстоўваць новыя цэннікі прадуктовы магазін гандлёвага дома “Нёман”.

Крупная международная конференция по вопросам старения пройдёт в Гродно

|

Эксперты з сямі краін абмяркуюць у Гродне пытанні, звязаныя з распрацоўкай нацыянальных і рэгіянальных планаў дзеянняў па пытаннях старэння.

Ад бронзавых медалёў гарадзенскую “Алімпію” аддзяляе адна перамога

|

У Гродне на мінулых выходных, 2-3 красавіка, баскетбалісткi “Алімпіі” ў барацьбе за бронзу правялі два матчы супраць мінскага РГУОРа. Абедзве сустрэчы скончыліся перамогай мясцовай каманды.

Распачата яшчэ адна крымінальная справа супраць “Банды на тэчыках”

|

У ходзе расследавання крымінальнай справы, узбуджанай Карэліцкім раённым аддзелам Следчага камітэта па факту хуліганства, звязанага з пашкоджаннем маршрутнага мікрааўтобуса (ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), устаноўлены падазроныя асобы і выяўлена аналагічнае злачынства, раней здзейсненае ў суседнім раёне, паведамляе сайт Гарадзенскага Упралення следчага камітэта 4 красавіка.

 

Пасажыр з нажом спрабаваў забіць гродзенскага таксіста

|

Першыя красавіцкія выходныя прадэманстравалі ўсю небяспеку працы  таксіста аднаму з гарадзенскіх кіроўцаў, паведамляе УУС Гродна. Мужчына, як заўсёды, адправіўся зарабляць грошы звыклым для яго спосабам. Ўжо дасканала вывучыўшы час прыбыцця цягнікоў, ён адправіўся на чыгуначны вакзал, каб узяць пасажыра. На стаянцы да машыны падышоў малады чалавек 1982 года нараджэння з просьбай давезці па адрасу.

 

Будзе цёпла як у маі: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

Цёплую вопратку нарэшце можна схаваць у шафу: на гэтым тыдні ў Беларусь прыйдзе сапраўдная вясна. Сіноптыкі абяцаюць надвор’е, як у сярэдзіне мая – сярэдняя тэмпература паветра будзе на 4 – 8 градусаў вышэй красавіцкай нормы.

Першы ў Беларусі слоўнік мовы жэстаў сабак з’явіцца ў Гродне

|

Фатограф Наталля Бакей анансавала з’яўленне першага візуальнага слоўніка мовы жэстаў сабак. Героем фотаздыкаў, з каторых скаладаецца слоўнік,  стаў былы жыхар пункта часовага ўтрымання  гродзенскай спецаўтагаспадаркі, аўчарка Рычард

Мова нанова раскрые таямніцы жывых камянёў, мёртвых жукоў і правапісу Ў

|

Курсы беларускай мовы “Мова нонова Гародня” на занятках 4 красавіка абяцаюць раскрыць таямніцы жыцця, прынамсі – біялагічнага, з пункту гледжання навукі. У якасці эксперта выступіць прафесар, доктар біялагічных навук Алесь Астроўскі. 

Граматычная частка занятка будзе прысвечана правапісу У і Ў.

Лекцыя і дыскусія аб практычнай ролі экзістэнцыйнай псіхалогіі пройдзе ў Гродне

|

2 красавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае гарадзенцаў на адкрытую лекцыю і дыскусію “Практычнае значэнне экзістэнцыйнай псіхалогіі ў сучасным свеце”.

Асвоіць фота, відэа і інфаграфіку дапаможа навучанне ў “МедыяСтудыі”

|

“Гарачую прапанову” робіць Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” для тых, хто хоча развіваць сябе, свае ідэі і бізнес. У межах унікальнай для Гродна праграмы цягам некалькіх тыдняў прапануецца асвоіць асновы фотажурналістыкі, здымкі і мантажу відэа, стварэнне інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных.  
Набор удзельнікаў на на мультымедыйную  адукацыйную праграму “МедыяСтудыя-2016”  працягваецца да 8 красавіка.