Новая ветраэлектрастанцыя ў Навагрудскім раёне дапаможа штогод эканоміць больш за 930 тыс. долараў
“Гроднаэнерга” паспяхова завяршыла будаўніцтва і запусціла ветраэлектрастанцыю ў вёсцы Грабнікі пад Навагрудкам, паведамілі ў прэс-службе “Белэнерга”.
“Гроднаэнерга” паспяхова завяршыла будаўніцтва і запусціла ветраэлектрастанцыю ў вёсцы Грабнікі пад Навагрудкам, паведамілі ў прэс-службе “Белэнерга”.
Для аптымізацыі гарадской сеткі грамадскага транспарту тралейбуснае ўпраўленне запусціла з 18 чэрвеня два новыя маршруты, а аўтобусны парк змяніў тры маршруты і часовы прыпыніў адзін. З восені чакаюцца змены яшчэ ў двух маршрутах.
На 20 чэрвеня ў Беларусі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У Гродне чакаецца моцны дождж з навальніцай і шквалісты вецер.
Навальніца, якая ўвечары 17 чэрвеня прайшла над Гродна, моцна зачапіла таксама ўсходнюю Польшчу. У Беластоку і ваколіцах павырывала дрэвы з карэннем, панішчыла жыллё, абарвала лініі электраперадач. У Супраслі чалавека прываліла дрэвам. У Кузніцы не было электрычнасці і мабільнай сувязі.
Супрацоўнікаў гарадзенскага УУС, якія дзве гадзіны трымалі падаючы ліхтар на Савецкай у час Фестывалю нацыянальных культур, згадалі ў шоў “Вечерний Ургант” на расійскім Першым канале.
Пажары жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў увечары 17 чэрвеня ў трох вёсках Гарадзеншчыны былі выкліканы маланкамі, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Па аператыўнай інфармацыі, якая паступіла ў абласное ўпраўленне МНС на 19.00 гадзін 17 чэрвеня, зафіксавана 74 выпадкі падзення дрэў на праезныя часткі, лініі электраперадач і будынкі. Таксама зафіксаваны пашкоджанні дахаў будынкаў, паведамляе МНС Гродна. Пераважна пацярпелі абласны цэнтр і Гродзенскі раён.
Навальніца, што прашла па гораду 17 чэрвеня, знясла дах на будынку прытулку для бадзялых жывёлаў, якім апякуецца суполка “Адданае сэрца”.
“Палова вальераў засталася без дахаў, сур’езна пашкоджаны дах дома. У выніку мы рызыкуем быць залітыя вадой – шчаняты, кармы, кашы” – такі допіс з’явіўся на старонцы суполкі ВКонтакте.
Моцная навальніца, што абрынулася на Гродна па абедзе 17 чэрвеня, за некалькі хвілін паламала ледзь не кожнае другое дрэва ў цэнтры горада. Парк Жылібера ператварыўся ў руіны – дрэвы паламаныя, а частка вырвана з зямлі з каранямі. Каля ўніверсітэта імя Янкі Купалы дрэвы пападалі на аўтастаянку, велапаркоўку і аўтобусны прыпынак. “Гэта было сапраўднае тарнада!” – кажуць відавочцы.
Паводле планаў, у квартале паміж вуліцамі 17 верасня, Дзяржынскага, Церашковай і Каханоўскага ліквідуюць прамысловую зону і шчыльна пабудуюць шматпавярховікі. Вуліцу Астроўскага падоўжаць – яна раздзеліць квартал на дзве часткі і дойдзе да чыгуначнага вакзала. Гарадзенцы могуць выказацца наконт гэтага праекта з 21 чэрвеня да 15 ліпеня.