У сядзібе Агінскага на гадзінніку гучыць не паланэз “Развітанне з Радзімай”, а бой крамлёўскіх курантаў

На вежы параднага ўваходу ў адрэстаўраваную сядзібу палітыка, дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі ўсталяваны гадзіннік. Ён не прэтэндуе на поўную адпаведнасць страчанаму арыгіналу, больш за тое, кожная новая гадзіна на ім адлічваецца боем курантаў Спаскай вежы маскоўскага Крамля.

Мастак са Смаргоні Андрэй Рогач: Вера беларусаў – савецкая, бог беларускі – Ленін

Малады мастак са Смаргоні Анро (Андрэй Рогач) малюе Леніна, каб папярэдзіць пра спаўзанне ў маральную бездань: “Беларусы засталіся ў савецкай веры, бо Ленін для савецкага чалавека быў гэткай жа велічынёй, як Ісус для хрысціяніна”, — кажа ён у размове з svaboda.org.

“Каменная кветка” Гальшанаў: калі не адрэстаўраваць, дык хоць бы закансерваваць

|

Тры гады таму было заяўлена пра пачатак рэстаўрацыі адной з рэзідэнцый магнацкага роду Сапегаў у Гальшанах. Аднак за прамінулы час візуальныя змены на пляцоўцы мала заўважныя і збольшага настройваюць на песімістычны лад.