Правінцыя на 34mag.net: Васіль Клімовіч пра грамадскі актывізм у райцэнтрах

|

Адзін з заснавальнікаў Альянсу «Грамадзянская Гарадзеншчына» Васіль Клімовіч расказвае 34mag.net, як без адпаведнай адукацыі вырашаць экалагічныя праблемы, чаму варта развіваць грамадзянскую супольнасць і як супрацоўнічаць ці не супрацоўнічаць з уладамі.

Гарадзенскі гурт Earworm прэзентаваў апошні альбом “Last Cocktail”

|

На “Першаку” выходзіць чацвёрты і апошні альбом беларускага гурта Earworm, які на працягу 12 гадоў без лішніх словаў насычаў гарадзенскую і постсавецкую сцэну самабытнай сумессю арт-рока, нойза, шугейза і псіхадэліі. Слухай, уяўляй, натхняйся, бясплатна пампуй і чытай, чаму гэты альбом апошні, на віртуальных старонках 34mag.

Як зрабіць ZASADу. Аляксандр Шышко расказвае пра свой гарадзенскі квэст-рум – альтэрнатыву барам і клубам

|

Малады і актыўны бізнэсоўца з Горадні Аляксандр Шышко расказаў агенту 34mag пра стварэнне і развіццё праекту квэст-руму ZASADA, цяжкасці бізнэсу і матывацыю рабіць культурнае жыццё роднага гораду больш якасным і разнастайным.

Second-hand і дапамога жывёлам у “горадзе іпэшнікаў”. Дзяўчына з Ліды вярнулася з-за мяжы і адкрыла сваю справу

|

Лена Куляшова адвучылася сем гадоў у Вільні і з задавальненнем вырашыла вярнуцца ў Ліду. 34mag.net пагутарыў з дзяўчынай пра рамантыку пазасталічнага жыцця, пра тое, як адкрыць сэканд-хэнд у правінцыі, знаходзіць час на дапамогу бяздомным жывёлам і чаму ў Лідзе ўсё толькі пачынаецца.

Earworm у тваёй галаве

|

Напярэдадні прэзентацыі новага альбома Amber гарадзенскага эксперыментал-гурта Earworm журналіст 34mag.net зрабіў марш-кідок у Гародню. Там яму ўдалося пажлукціць медавухі і даведацца пра культурныя адметнасці заходняй сталіцы Беларусі ды перавагі запісу музла на лецішчы пад Бранскам, а таксама пра тое, што ўсіх нас калісьці знойдуць у бурштыне.