Гвалт і магія: Кірыл Стаселька прэзентаваў у Гродне “Дзіцячы маніфест” для дарослых
Малады пісьменнік з Мінску Кірыл Стаселька прэзентаваў кнігу “Дзіцячы маніфест” на занятку “Мова Нанова” 28 сакавіка. Нягледзячы на назву, кніга арыентавана на чытача 18+ і нават 25+. Як кажа Кірыл, яна змяшчае гвалт і забойствы. Напісаны “Дзіцячы маніфест” ў жанры магічнага рэалізму.