Кватэры ў Гродне працягваюць таннець: продаж на 25%, арэнда на 30%

Як змяніліся цэны?


Нерухомасць патаннела на 25%. Гэта адбылося з-за нізкай пакупніцкай здольнасці. Прапановы на рынку шырокія, а стан эканомікі дрэнны і заробкі насельніцтва нізкія. З-за канкурэнцыі цэны паніжаюцца. Крэдыты стала нявыгадна браць з-за высокіх працэнтных ставак.

 

Раней на цэнаўтварэнне ўплывалі расіяне, якія ўкладвалі грошы ў нашу нерухомасць. А цяпер цэны ў нашых краінах прыкладна аднолькавыя, і яны нерухомасць не набываюць.

 

Кошты на арэнду ўпалі на 30% па тых жа прычынах – памяншэнне даходаў гарадзенцаў.

 

Па ўсім горадзе цэны ўпалі аднолькава?


Так, але першапачаткова ў розных раёнах горада цэны розныя. Самым дарагім раёнам можна лічыць новабудоўлю на вул. Пушкіна з новай інфраструктурай. Таксама ва ўсіх гарадах цэнтр горада будзе даражэйшым, чым ускраіны. Самымі таннымі будуць больш старыя раёны – вул. Дамброўскага і вул. Суворава.

 

Які зараз сярэдні кошт кватэры?


Цяжка вызначыць, бо ўсе кватэры розныя па метражы, паверсе, рамонце. Сярэдні кошт за квадратны метр – 700 долараў, але ўсё залежыць ад індывідуальных характарыстык. Сярэдні кошт арэнды аднапакаёвай кватэры – 100-130 долараў, двухпакаёвай – 160 даляраў.  На сённяшні момант самая дарагая кватэра, выстаўленая на продаж – чатырохпакаёўка на вул. Карла Маркса коштам 90 тыс долараў. То бок, адзін квадратны метр у ёй каштуе 1000 долараў.

 

Калі кошты апошні раз так падалі?


У 2009 годзе ў час сусветнага крызісу. Кошты тады знізіліся, а потым зноў пачалі расці. На далейшы рост коштаў можа паўплываць сталібізацыя эканамічнай сітуацыі і павышэнне даходаў насельніцтва.

 

Па дадзеных realt.by, сярэдні кошт на кватэры ў Гродне за год знізіўся на 20% і склаў у снежні 2015 года 761 долар за квадратны метр. Пакупнікі арыентаваліся на аднапакаёвыя кватэры ў дыяпазоне 25-35 тысяч долараў, а таксама на двухпакаёўкі за 30-44 тысячы.

 

За год колькасць дамоў скарацілася на 29% і дасягнула ўзроўню крызісу 2011 года. Тым не менш, кошты тут зніжаюць у два-тры разы павольней, чым у іншых абласных цэнтрах. 

 


Што прапануюць аб’явы ў інтэрнэце?


Мы зірнулі на цэны арэнды жылля ў Гродне на некалькіх папулярных сайтах аб’яваў.


Аднапакаёўкі


Самую дарагую аднапакаёўку мы знайшлі на вул. Горкага – 230 долараў у месяц. Самая танная на Рэпіна – за 85. Аднапакаёвыя кватэры на вул. Кабяка, у Паўднёвым і ў цэнтры (вул. Сацыялістычная) каштуюць аднолькава – 150 долараў. На вул. Захарава аднапакаёўку можна знайсці яшчэ танней – 130 долараў.

 

На вул. Крамко кошты розныя – ад 100 да 170 долараў. Па Індурскай шашы, па вул. Савецкіх памежнікаў і на вул. Ліможа кватэру можна зняць за 100. На вул. Пушкіна – 90-125. На вул. Агінскага – 120, на вул. Пралетарскай – 130. На вул. Церашковай і вул. Соламавай – 100 долараў. З аб’яваў вынікае таксама, што апошнім часам многія гаспадары знізілі цэны прыкладна на 20 долараў.

 

Двухпакаёўкі

 

Самая танная двухпакаёўка знаходзіцца на Гагарына – 85 долараў, а самая дарагая – па Індурскай шашы – 250 долараў. Кватэра ў Паўднёвым абыйдзецца ў 150, на Суворава ў 140 долараў, а на Вішняўцы і вул. Чайкінай у 130. На Урублеўскага і Кабяка – 170. На вул. Мендзялеева і вул. Белуша – 100. На вул. Гагарына – 185. У гэтым выпадку цэны таксама апошнім часам упалі – на 20-40 долараў.

 

Трохпакаёўкі

 

Самая дарагая кватэра на вул. Захарава – 575 долараў. Але раней яна каштавала наогул 670. Самая танная кватэры на вул. Купалы – усяго 115 долараў. На вул. Соламавай можна зняць трохпакаёўку за 180 долараў, на вул. Дзяржынскага і вул. Брыкеля – 185. На вул.Белуша цэны розняцца ад 350 да 185. На вул. Суворава кватэра каштуе 205, на БЛК – 250. На вул. Церашковай і БЛК – 195, а на вул. Таўлая – 160. На Фолюшы трохпакаёўка абыйдзецца ў 300 даляраў.

 

Чатырохпакаёўка па вул. Кабяка  каштуе 150 даляраў, на вул. Купалы – 185 і 1 115 даляраў.