Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Для мікрараёна на Вясенняй знясуць прыватныя дамы - жыхары супраць

Забудову новага мікрараёна на месцы прыватнага сектара паміж праспектам Будаўнікоў і вуліцай Вясенняй адкладалі так доўга, што мясцовыя жыхары перасталі ў яе верыць. І ўсё ж у студзені 2024 года пачнуць экспертызу, а потым і знос прыватных дамоў, піша Grodno.in. «Знесці свае дамы хочуць толькі тыя, хто не правёў газ, ваду і іншыя камунікацыі», — упэўнены мясцовы.

Адмены не будзе

Будаўніцтва новага мікрараёна адкладалі больш за 10 гадоў. Першыя планы працягнуць праспект Будаўнікоў у бок Новага моста агучылі яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў, а папярэдні план забудовы распрацавалі ў 2010 годзе. Дзеля новага мікрараёна з улікам ІІ чаргі будаўніцтва знясуць яшчэ 79 прыватных дамоў (усяго выйдзе 90). Паводле інфармацыі Hrodna.life, гаспадароў участкаў у межах будучага зносу яшчэ ў 2021 годзе папярэджвалі не садзіць агароды.

«Адмены не будзе, знос адназначна здарыцца ў найбліжэйшыя месяцы. Хутчэй за ўсё, вясной 2024 года — куды ўжо больш цягнуць», — расказалі ва Упраўленні будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

«Не паверу ў знос, пакуль не ўбачу бульдозер»

Прыватны сектар размешчаны ў 1,5−2 км ад цэнтра горада. Дамы на вуліцы Паўлава — кавалачак вёскі, што захавалася, суседні са шматпавярхоўкамі на Каліноўскага. Недзе засталася калонка старога ўзору, недзе паляць у печы, вісяць дываны на плоце, паляць у лазні. Але многія дамы закінуты або згарэлі.

«Першы дом пабудуюць каля прыпынку „Вуліца Вясенняя“, каб перасяляць туды людзей, чые дамы знясуць. Гэта 40 ці 60 участкаў», — распавёў журналістам мясцовы жыхар. Сам ён пад знос не трапляе.

Каля скрыжавання вуліц Паўлава і Дабралюбава са старымі дамамі суседнічаюць дыхтоўныя катэджы, ёсць і драўляныя хаты.

«Вы ў гэта [знос] верыце? А я ўжо не, пакуль не ўбачу бульдозер, — кажа іншы жыхар раёна. — Мяне 5 гадоў як павінны знесці. З пустога ў парожняе толькі пераліваюць, ніхто нічога не робіць. Пераязджаць нікуды не хачу. Навошта ісці ў курнік, калі ў мяне ёсць вялікі ўласны дом?»

«Я ў трусах летам спакойна выходжу ў двор і гараж. І мне прапануюць ісці вось у такое дзярмо, дзе ні крычаць, ні паліць — нічога нельга, — абураецца мужчына. — Што вы параўноўваеце? Знесці свае дамы хочуць толькі тыя, хто не правёў газ, ваду і іншыя камунікацыі. У мяне ўсё гэта ёсць, таму я не хачу зносу. Толькі хто будзе слухаць маё меркаванне? Ужо прайшло 2 гады з апошняга вопісу, трэці пайшоў. Яны ўжо павінны нанова прыходзіць усё ацэньваць».

Аднапавярховы цагляны дом мужчыны ацанілі больш як у 200 тысяч беларускіх рублёў. Але ён усё роўна не жадае даваць «дабро» на знос.

Якім будзе новы мікрараён

Забудова мікрараёна будзе рознаўзроўневай — ад 4 да 14 паверхаў. У цэнтры плануюцца тры вышынныя дамы на 19 паверхаў кожны. Уздоўж Вясянняй пабудуюць зменныя 10−7-6−4-павярховыя дамы. Уздоўж працягу праспекта Будаўнікоў у праекце дома на 6−8-10 паверхаў. На рагу Каліноўскага-Будаўнікоў запланаваны дом на 9−7-14 паверхаў. Каля кальцавой развязкі з боку Новага моста пабудуюць 10-павярховы дом. Агульная плошча мікрараёна складзе 47,45 га. Усяго там будзе 2475 кватэр. Архітэктары запланавалі канцэпцыю «двор без машын»: паркоўкі для аўто размесцяць па перыметры, а не ў дварах дамоў. Пабудуюць кампактныя дзіцячы сад і школу.

праект мікрараёна на Вясенняй
Праект будучага мікрараёна на Вясенняй. Крыніца: grodno.in

План забудовы мікрараёна ў межах вул. Вясенняя, Каліноўскага, Санфірава, Паркавая прэзентавалі восенню 2022 года. У 2023 годзе будучы мікрараён з «Вясенняга» пераназвалі ў «Залаты».

Уласнікам дамоў пад знос паабяцалі кватэры з аздабленнем у першай жа пабудаванай шматпавярхоўцы. Калі такі варыянт не падыходзіць, людзі могуць выбраць кватэру ў іншым мікрараёне Гродна ці горадзе, дзе «Гроднажылбуд» будуе дамы, а таксама забраць кампенсацыю грашыма.