Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў - Hrodna.life - навіны Гродна

Дранікі па-гродзенску, бульбяныя вожыкі, цыбрыкі і нават слодычы — некалькі дзясяткаў страваў з бульбы новага ўраджаю маглі пакаштаваць на дэгустацыі і набыць наведвальнікі імпрэзы. Адкрыў фестываль сам Хрыстафор Калумб. А фану да цемры дадавалі музыкі і танцоры.

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў

На фестываль многія гродзенцы прыходзілі з дзецьмі, таму пакаштаваць вырабы камбінатаў школьнага харчавання абодвух раёнаў горада было шмат ахвотных. Для бацькоў гэта яшчэ і магчымасць даведацца, якімі стравамі будуць карміць дзяцей у новым навучальным годзе.

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў

«Усе стравы бяром са зборніка, рэкамендаванага для школьных сталовых. Прапануем пакаштаваць бульбу запечаную ў беконе ці дзеруны з калбасой, сырам і ўкропам. Дарэчы, рэцэптура дзеруноў - адна з апошніх распрацовак. Вырашылі прадставіць яе на дэгускацыю, каб паглядзець, ці спадабаецца страва гасцям», — распавяла намесніца дырэктара КШХ Кастрычніцкага раёна Надзея Васько.

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў

Паводле яе словаў, стравы з бульбы — дранікі, бабкі ці пюрэ — ёсць у харчаванні школьнікаў увесь час і падабаюцца дзецям.

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў

Кухары КШХ Ленінскага раёна здзівілі наведвальнікаў выкарыстаннем бульбы ў кандытарскіх вырабах. Традыцыйныя рэцэпты пірагоў і печыва тэхнолагі перапрацавалі, замяніўшы частку мукі бульбяным пюрэ: «Хто каштуе, нават не заўсёды разумее, што гэта стравы з бульбы», — распавяла Ірына Далманава, дырэктарка кандытарскага цэха КШХ Ленінскага раёна.

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў

Наведвальнікаў фэста больш за ўсё здзівілі картафляныя рагалікі з мармеладам і здобны пірог з бульбы. Ватрушкі з бульбай таксама ацанілі добра.

Падрыхтоўку да мерапрыемства тэхнолагі кандытарскага цэха выкарысталі для адпрацоўкі прыгатавання страваў, каб у новым навучальным годзе ўвесці бульбяныя слодычы ў меню школьнікаў.

«Так, як бабулі гатавалі» вырашылі пачаставаць гасцей кухары «Палубы» і «Рамантыкі». Іх дэгустацыйны сэт прапаноўваў бабку з грыбамі і кабачком, бульбяную каўбасу з салам — «кішку», беларускіх «вожыкаў» — дранікі з бульбы, нацертай на буйной тарцы і дранікі з морквай, а таксама «цыбрыкі» запечаныя з кунжутам.

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў

«Усе стравы традыцыйны, але да кожнай мы стараліся знайсці свой падыход, дадаць арыгінальнасці. У кафэ нацыянальныя стравы ёсць і ў комплексных абедах, і ў банкетным меню», — расказала тэхнолаг прадпрыемства Наталля Хлістоўская. Але ацаніць стравы па расповедах немагчыма — трэба пакаштаваць.

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў

Цікавосткамі ад «Купалінкі» сталі бульбяны хвораст і дранікі па-гродзенску. Іх падаюць скручанымі ў рулецікі з мясам усярэціне. Святлана Палковіч, намесніца дырэктара прадпрыемства адзначыла, што нацыянальныя стравы заўжды ёсць на прылаўках крамы і карыстаюцца попытам. «Усе рэцэпты распрацоўвалі самі, паводле традыцый беларускай кухні».

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў

Паміж дэгустацыяй бульбяных смакотак быў шанец і добра пабавіць час. Аніматары з суполкі «Маскарад» цешылі публіку стральбой з бульбамётаў, а побач можна было паспрабаваць пастраляць з лука.

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў

Музычнае суправаджэнне фэсту дало магчымасць паслухаць музыку ад традыцыйнай народнай да сучаснай рокавай.

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў

Дажынкі, толькі для бульбы. На “Прывале” прайшоў першы ў Гродне фестываль нацыянальных страваў