Гродзенскія блогеры – Яўгенія Тарасенка і Міхаіл Драгун – падалі заяву ў ЗАГС. Пара хоча ажаніцца. Навіну аб шлюбе Яўгенія распавяла у сваім Instagram. Заадно пара зноў пачала дапамагаць хворым дзецям.

“Мы даўно хацелі распісацца … проста не паспелі зрабіць гэта ў сувязі з затрыманнем Мішы”, – распавяла Яўгенія. На чарговую прапанову рукі і сэрцы яна адказала згодай.

Блогерка сцвярджае, што пара адчувае фінансавыя цяжкасці. Тым не менш адкладаць вяселле блогеры не збіраюцца. “У нас няма магчымасці набыць пярсцёнкі, нават вясельнай сукенкі ў мяне няма… Я ўжо маўчу пра сціплае святкаванне ў коле блізкіх, якое з’яўляецца базай”, — піша Яўгенія.

Таму блогеры просяць не праходзіць міма і папоўніць баланс пазначанага ў пасце нумара тэлефона. Яўгенія ўпэўнена, што “ўсё вернецца бумерангам” і загадзя дзякуе неабыякавым.

У пасце пакінулі мабільны тэлефон для папаўнення балансу. Але насамрэч ён належыць не Яўгеніі ці Міхаілу, а чатырохгадовай Дарыне Янушэўскай з Гродна. Дзяўчынцы дыягнаставалі рэцінабластому левага вока – гэта злаякасная пухліна сятчаткі. Ёй можна дапамагчы, папоўніўшы баланс тэлефона.

На лячэнне ў швейцарскай клініцы Дарыне патрабуецца €69 200, з іх ужо сабралі каля €20 тыс. Таксама сродкі можна пералічыць на карты “Беларусбанка”, “Прыёрбанка” і “Сбербанка”. Даступна папаўненне праз сістэму АРІП без камісіі, а таксама па транзітным рахунку: BY94AKBB38193821000320000000.

Міхаіл Драгун прыходзіць у сябе і радуецца нараджэнню дачкі

Увечары 8 верасня ў сваім Telegram-канале блогер напісаў, што яму трэба “крыху прыйсці ў сябе і ўсвядоміць свой новы статус на ўсе 200%”. “Я ўжо пачынаю паволі ўваходзіць у густ бацькі і вайб каляскі зводзіць мяне з розуму”, – распавёў блогер.

Міхаіл прызнаўся, што некаторыя пытанні засталіся не закрытымі, а праблемы – сапраўднымі.

Ад каментароў Міхаіл плануе ўстрымацца, пакуль не “азнаёміцца ​​з усімі кодэксамі”, каб “не паўтараць памылак”. Верагодна, ён мае на ўвазе папярэдняе абвінавачанне ў паклёпе.


Незадоўга да падачы заявы ў ЗАГС Міхаіл Драгун выйшаў на волю. Апеляцыйнае паседжанне прайшло 8 верасня — яно пакінула прысуд у сіле.

Гродзенскаму блогеру Міхаілу Драгуну (iceedvard) прызначылі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў ліпені 2026 года. Судзілі Міхаіла за прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу ў буйным памеры і паклёп.

Таксама Міхаіл павінен аплаціць адваката Аляксандры Сцяцэнка, сыну якой ён збіраў грошы (1500 рублёў). І маральную кампенсацыю за паклёп — 1700 рублёў.

Чытайце таксама: Блогер Міхаіл Драгун узяты пад варту — яго абвінавачваюць у паклёпе на 18-гадовую гродзенку