У Гродне малады спецыяліст адвучыўся на бюджэтнай форме на інжынера-праграміста. Калі надышоў час абавязковай адпрацоўкі, хлопец самастойна запоўніў бланк і паставіў подпіс ад імя ўладальніка крамы, куды мусіў працаўладкавацца.
Малады чалавек таксама прыклаў пячатку ІП, а пасля — аформіў фіктыўнае пацверджанне, што прыбыў на працу. Дакументы адправіў ва ўніверсітэт.
Аказалася, што ўладальнік крамы быў знаёмы з хлопцам праз пляменніка. Тым не менш прадпрымальнік не ведаў, што подпіс і пячатку выкарыстоўвалі без яго ведама.
Дзяржава ацаніла шкоду ў 28245 руб. – менавіта столькі выдаткавалі на навучанне выпускніка. Да суда хлопец цалкам кампенсаваў гэтую суму і раскаяўся.
Суд кваліфікаваў дзеянне як прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу ў буйным памеры і прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам адзін год. Прысуд уступіў у законную сілу.
Чытайце таксама: У Гродне студэнткам за хабар дапамаглі закрыць прагулы — завялі крымінальную справу



