Кампанія па пракаце «НаВоде» адкрыла новую зону адпачынку на даху сваёй базы. З тэрасы адкрываецца від на Юбілейнае возера, а ўваход туды бясплатны.
Адна з галоўных пераваг зоны адпачынку – адсутнасць пяску і адносная цішыня, адзначаюць уладальнікі пракату. Наведвальнікам дазволена адпачываць на тэрасе бясплатна. Пры жаданні яны могуць узяць напракат крэсла-мяшкі коштам 5 руб. у гадзіну.
Гродзенцам прапануюць прыходзіць кампаніямі, каб пазагараць, выпіць “любімыя напоі” і зрабіць прыгожыя фота на фоне заходу.


Як будуць фільтраваць патокі людзей, каб захаваць цішыню і чысціню – не ўдакладнілі.
Чытайце таксама: Не толькі Юбілейнае. Дзе гродзенцам пакупацца ў спякоту?



