Пасля ліквідацыі арганізацыя KinderVita перафарматавалася ў каманду валанцёрскага руху “Мы побач”. Яны і далей будуць распавядаць гісторыі сем’яў, шукаць неабходныя лекі, перадаваць дапамогу і радаваць дзяцей падарункамі.

“Наверное, многие уже заметили, что наша страница изменилась. Мы сменили название, логотип и аватарку. Но самое главное, конечно, осталось прежним. Мы по-прежнему рядом с детьми, которые проходят лечение от онкологических заболеваний, и с их семьями”, – напісалі валанцёры ў Instagram.

Валанцёры працягвалі шукаць лекі, перадаваць дапамогу і падтрымліваць бацькоў. У каментарах падтрымліваюць іх вяртанне.

“Это не новый проект. Это продолжение нашей общей истории, которая началась ещё в 2019 году, когда не было ни организации, ни офиса, ни больших возможностей. Были только люди, которым было не всё равно. И огромное желание помогать детям. Именно к этим истокам мы сегодня и возвращаемся”, – заключаюць валанцёры.


KinderVita стваралі з мэтай дапамогі анкахворым дзецям. Арганізацыя развівала розныя праекты. Напрыклад, “скрыначку адвагі” — збіралі сродкі гігіены і цацкі для дзяцей. Таксама валанцёры закуплялі спецхарчанне і медыкаменты, віншавалі дзяцей з днём нараджэння ці рэмісіяй. 

У сакавіку фонд ліквідавалі. Арганізацыя падпарадкавалася патрабаванням Галоўнага ўпраўлення юстыцыі (ГУЮ) Мінгарвыканкама і спыніла дзейнасць. Нягледзячы на гэта, беларускія дзяржаўныя медыя працягнулі ціснуць на валанцёраў фонду, распавядаючы нібыта пра педафілію і крадзеж. Пры гэтым пра крымінальныя справы не паведамлялася.