З 9 ліпеня ў выхадныя і панядзелкі аўтобусы па маршруце Гродна-Беласток-Гродна часткова спыняюць рух, паведамляеццана сайце Аўтобуснага парка Гродна.

Змяненні закрануць аўтобусы, якія выязджаюць з Гродна а пятай раніцы. З Беластока перастануць курсіраваць аўтобусы, якія адпраўляюцца з мясцовага вакзала ў 11:00.

Чым абумоўлены змены, на сайце не паведамляюць. Таксама невядома, ці адновяць гэтыя маршруты пазней.

Чытайце таксама: У Гродне зноў пачне курсіраваць аўтобус да Юбілейнага возера