Са жніўня 2020 года сілавікі Гродзенскай вобласці распачалі больш за 4400 крымінальных спраў, звязаных са злачынствамі экстрэмісцкай накіраванасці, вынікае з маніторынгу УУС вобласці.

Больш чым у тысячы чалавек сілавікі выявілі дачыненне да здзяйснення такога роду злачынстваў. Следчыя перадалі больш за 615 крымінальных спраў пракурорам для іх перадачы ў суды.

Колькасць адміністрацыйных спраў вырасла амаль у 20 разоў

У маніторынгу УУС Гродзенскага аблвыканкама таксама ёсць статыстыка, звязаная з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкай прадукцыі).

У 2021 па гэтым артыкуле прыцягнулі 57 чалавек, у 2024 – 1804. За чатыры гады колькасць адміністрацыйных спраў па распаўсюджванні экстрэмізму вырасла ў 19 разоў.

Чытайце таксама: Прафілактыка страхам: як у Беларусі змагаюцца з «экстрэмізмам» і чаму яго не становіцца менш