Партнёрскія роды ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы з’явіліся з 1 снежня 2023 года. З таго моманту колькасць пар, якія ўдзельнічаюць у сумесных родах, расце. За 2025 у шпіталі прайшло 75 такіх родаў, а за тры месяцы 2026 — 45, піша «Гродненская правда».
Проста прыйсці на роды будучаму бацьку нельга – медыкі адзначаюць, што падчас няпростага працэсу мужчына можа разгубіцца. Таму сярод абавязковых умоў партнёрскіх родаў – падрыхтоўка.
Муж і жонка наведваюць курс, дзе мужчына вучыцца падтрымліваць жанчыну падчас схватак, дапамагаць ёй з дыханнем і разумець алгарытмы дзеянняў. Навучанне праходзіць пад кіраўніцтвам медыкаў, а таксама кансультацый псіхолагаў.
Падрыхтоўчыя заняткі і самі роды ў Лідскай бальніцы бясплатныя. Але пры жаданні сям’я можа аплаціць палату падвышанай камфортнасці, якая каштуе 25 руб. у суткі.
Для допуску на роды бацька павінен прадставіць даведку аб сваім стане здароўя ад участковага тэрапеўта. Калі пачынаюцца самі роды, партнёра дапускаюць у спецыяльна падрыхтаваны радзільны блок. Мужчыну дазволена наведваць жонку і дзіця.
Чытайце таксама: Ветэрынар з Гродна запусціла паслугу: лечыць жывёл з выездам на дом



