У Фаніпалі жыхары шматпавярхоўкі захацелі сваімі сіламі азеляніць газон пасля таго, як скончыўся капрамонт дома. ЖКГ прад’явіла жыхарам афіцыйную забарону. Чаму так адбылося, тлумачыць «Слава працы. Копыль online».
Прыдамавая тэрыторыя знаходзіцца на балансе выканкамаў або ЖКГ. Таму самастойная пасадка раслін расцэньваецца як несанкцыянаванае выкарыстанне зямлі.
Па законе, несанкцыянаваная змена ландшафтнага дызайну на тэрыторыях агульнага карыстання лічыцца правапарушэннем. За гэта можна атрымаць штраф да 25 базавых велічыняў (1125 руб.).
Каб атрымаць дазвол на высадку раслін, жыхарам патрэбны:
- Згода ўласнікаў. Атрымаць стоадсоткавую пісьмовую згоду ўсіх суседзяў па дому. Асаблівае юрыдычнае значэнне мае меркаванне жыхароў першых паверхаў, чые вокны выходзяць непасрэдна на ўчастак меркаванага добраўпарадкавання.
- Дазвол ведамстваў. Праект азелянення павінен прайсці абавязковую экспертызу і атрымаць афіцыйнае адабрэнне з боку мясцовай службы ЖКГ.
У якіх выпадках усё роўна могуць адмовіць?
Нават пры наяўнасці аднагалоснай падтрымкі з боку суседзяў, камунальныя службы могуць адмовіць ва ўзгадненні з-за жорсткіх тэхнічных і санітарных норм. Галоўны крытэр – бяспека агульнадамавых інжынерных сістэм і будаўнічых канструкцый.
Асноўныя правілы размяшчэння зялёных насаджэнняў:
- Катэгарычна забаронена высаджваць дрэвы і буйныя хмызнякі непасрэдна над падземнымі інжынернымі камунікацыямі (газаправод, вадаправод, сілавыя кабелі).
- Мінімальная адлегласць ад высаджаных раслін да пешаходных дарожак і тратуараў павінна складаць не менш як 1,5 метра.
Дыстанцыя ад адмосткі будынка да мяжы плануемага кветніка павінна быць не меней 5 метраў (гэта неабходна для прадухілення падмывання і разбурэнні падмурка).
Таксама асобны штраф прадугледжаны за выкарыстанне элементаў дэкору, якія парушаюць экалагічныя і санітарныя нормы. Напрыклад, старыя аўтамабільныя покрыўкі адносяцца да небяспечных адходаў, таму іх размяшчэнне на газонах забаронена.
Чытайце таксама: У Грандзічах жыхары ўстанавілі мангал у двары дома. Гродзенцы спрачаюцца, ці законна гэта




