Мерапрыемства пройдзе ў Зарачанскім доме народнай творчасці. Супрацоўнікі культуры Гродзенскага раёна пакажуць вясельныя абрады і традыцыі. 

Наведвальнікам раскажуць аб прызначэнні ручніка для маладых. Таксама правядуць абрады выкупу, сватаўства, запоінаў (славянскі абрад, калі сем’і маладых дамаўляюцца аб вяселлі) і зборнай суботы (пляценне сяброўкамі нявесты вясельнага вянка). У праграме, акрамя гэтага, дзяленне каравая, павязванне хусткі, выкуп нявест і застолле.

Мерапрыемства запланавана на 24 траўня, пачатак у 14.00.

Чытайце таксама: На Лідчыне працуе музей, прысвечаны савецкім вяселлям