Супрацоўнікі ЖКГ правяралі, ці правільна гродзенцы сартуюць смецце. Падчас праверкі парушэнняў не знайшлі, але пра штрафы ўсё роўна нагадалі, піша «Гродно Плюс». 

За няправільнае сартаванне адходаў фізічнай асобай пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1350 руб.), ІПшніку – да 100 (4,5 тыс. руб.), а юрыдычнай асобе да 1000 базавых (45 тыс. руб.).

Куды выкідваць буйныя адходы, а куды – шкло і пластык?

Гараджан просяць сартаваць смецце: шкло ідзе ў адпаведны кантэйнер, а паперу і пластык можна выкідваць у кантэйнеры са змешанымі адходамі.

У Гродне таксама абсталяваны пляцоўкі для часовага захоўвання буйнагабарытных адходаў. У гэтыя бункеры фізічным асобам дазволена выкідваць у тым ліку будаўнічыя адходы.

Чытайце таксама: «Плаці, калі выкідваеш». Як беларуска сартавала смецце ў шасці краінах свету

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы