Сквер у межах вуліц Леванабярэжная і Партовая ў Гродне збіраюцца рэканструяваць. Будаўніцтва пачнецца ў жніўні 2026 года.

Зараз для праекта распрацуюць перадпраектную дакументацыю. Яна каштуе 31 279.17 рублёў. Яе завершаць да сярэдзіны ліпеня.

У парку з’явяцца ручай, скейт-парк і варкаўт-пляцоўка. Сярод іншага пабудуюць шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку для актыўнага адпачынку моладзі і гульнявую пляцоўку для дзяцей з неабходным абсталяваннем. Таксама там будуць гандлёвыя аб’екты. Прадугледзяць вела- і аўтапаркоўкі. У парку будуць прагулачныя алеі, дрэвы, газоны і хмызнякі. Дададуць асвятленне.

Існуючыя элементы добраўпарадкавання, уключаючы пакрыцця, дэмантуюць. Для сквера прыменяць новыя тыпы пакрыццяў і абсталявання.

Абнавіць раён вуліцы Леванабярэжнай і зрабіць з яго спартыўны сквер паабяцаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель у канцы 2025 года. Размовы пра тое, каб ажывіць гэтую частку горада, ідуць як мінімум з 2019 года. Летась там адкрылася бургерная “Прычал“.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы