Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Літве ўводзяць надзвычайнае становішча

Урад Літвы ўвёў надзвычайнае становішча з-за метэазондаў з кантрабандай, што прылятаюць з боку Беларусі, паведамляе выданне LRT.

«Варта адзначыць, што ўвядзенне надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны не створыць нязручнасцяў для насельніцтва, паколькі прымяняемыя меры будуць адраснымі і сувымернымі, накіраванымі выключна на арганізатараў і выканаўцаў супрацьпраўнай дзейнасці», — заявілі ў літоўскім МУС.

У звароце да ўрада Міністэрства ўнутраных спраў тлумачыць, што рэгулярныя запускі паветраных шароў з кантрабандай у рамках гібрыдных атак з боку Беларусі ствараюць рызыкі для цывільнай авіяцыі Літвы і парушаюць працу Віленскага аэрапорта. Паводле слоў літоўскага ведамства, гэта прыводзіць да зрыву перавозак пасажыраў і грузаў, істотных фінансавых страт і рэпутацыйнай шкоды.

Дадатковыя меры для стрымлівання паветранай кантрабанды

Паводле дадзеных літоўскага МУС, увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча дазволіць дзяржаўным структурам больш шчыльна каардынаваць дзеянні і аператыўна прыцягваць да іх воінскія падраздзяленні.

У панядзелак генеральны камісар паліцыі Артурас Паўлаўскас заявіў у эфіры радыё LRT, што новыя меры дапамогуць паліцыі больш эфектыўна прадухіляць і расследаваць злачынствы, звязаныя з паветранай кантрабандай.

Дадатковыя паўнамоцтвы для літоўскіх вайскоўцаў

Урад, які засядаў у аўторак раніцай, таксама накіраваў у Сейм пастанову аб наданні ваеннаслужачым, якія дапамагаюць паліцыі, пашыраных паўнамоцтваў для працы ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі і ліквідацыі яе наступстваў.

Згодна з дакументам, ваенным плануецца надаць права аддаваць абавязковыя да выканання распараджэнні фізічным асобам, кампаніям і арганізацыям. Ваеннаслужачыя таксама змогуць пераследаваць і затрымліваць тых, хто ігнаруе іх патрабаванні або падазраецца ў правапарушэннях. Акрамя таго, ім хочуць дазволіць праверку дакументаў у грамадзян і транспартных сродкаў, правядзенне даглядаў, прымяненне спецыяльных сродкаў і іншыя дзеянні, неабходныя для забеспячэння бяспекі.

Калі літоўскі Сейм ухваліць пастанову, гэтыя паўнамоцтвы будуць дзейнічаць на працягу трох месяцаў. Парламенту прапанавана разгледзець пытанне ў тэрміновым парадку.

Агенцтва ELTA нагадвае, што з-за пагрозы, стваранай кантрабанднымі паветранымі шарамі, Віленскі аэрапорт у апошнія месяцы ўжо некалькі разоў часова прыпыняў працу.


Нагадаем, Літва закрыла памежныя пункты Мядзінінкай і Шальчынінкай у канцы кастрычніка, рэагуючы на пагрозу для цывільнай авіяцыі з-за кантрабандных паветраных шароў. Кіраўніцтва краіны называе гэта гібрыднай атакай Беларусі.

Калі Польшча заявіла пра адкрыццё пунктаў пропуску «Кузніца» і «Баброўнікі» («Брузгі» і «Бераставіца» з беларускага боку), Літва запатрабавала каардынацыі дзеянняў з Польшчай, а таксама захавання бяспекі на сваім баку мяжы.

Памежныя пункты «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» былі адкрыты з чацвярга — 20 лістапада.