Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскі блогер зарабляе 200 рублёў за рылс

Гродзенскі блогер TOP_XA4 просіць за 30-секундны рэкламны рылс 200 рублёў. Відэамэйкер, на якога ў Instagram падпісаны больш за 50 тысяч чалавек, паказаў сваю тэхніку і патлумачыў, у колькі абыходзіцца стварэнне відэакантэнту.

Для тых, хто лічыць, што гэта дорага, блогер прадэманстраваў абсталяванне, якое ён выкарыстоўвае ў працы. Напрыклад, фотаапарат са стабілізатарам у яго каштуе $ 2450, аб’ектыў — $ 500, дадатковыя батарэі — яшчэ $ 500, відэакамера — $ 8000, стабілізуючая тэхніка — $ 1000. Макбук для мантажу абышоўся ў $ 2250, шкло для аб’ектыва — у $ 100, а акумулятары для відэакамеры — у $ 300. Агулам, па яго словах, на тэхніку ён выдаткаваў каля $ 15 100.

У каментарах пад публікацыяй падпісчыкі ў асноўным падтрымалі блогера.

«Гэта вы яшчэ дарогу не ўлічылі», — заўважыў адзін з карыстальнікаў.

Гродзенец адказаў: «Калі б я ўлічваў усё, то даўно б вылез з гэтай галечы», — напісаў ён, ці то жартам, ці то ўсур'ёз.

Іншы каментатар здзівіўся: «У цябе ў руках чыясьці кватэра!»

Блогер адрэагаваў з гумарам: «Ну кватэра — не, але тачка так».

Многія адзначылі, што самае дарагое ў здымцы — нават не тэхніка, а час спецыяліста.

«Самае дарагое нават не тэхніка — а ваш час (адздымаць і мантаж)», — напісаў адзін з падпісчыкаў.

Іншыя нагадвалі, што ведаў і навыкаў, атрыманых за гады навучання, таксама ніхто не адмяняў. Знайшліся і тыя, хто прапанаваў тым, каго палохаюць такія расцэнкі, здымаць самім:

«Дык хай здымаюць на свае тэлефоны — так дакладна танней», — напісала адна з падпісчыц.